Свет11

Пясчаныя буры, якія даходзяць да Беларусі з Сахары, могуць утрымліваць радыяцыю

Міжнародная каманда навукоўцаў выявіла ў пясках і пылу з Сахары, якія апынуліся ў Еўропе, радыеактыўныя часціцы цэзію і плутонію. Дагэтуль меркавалася, што іх крыніца — сляды ядзерных выпрабаванняў, якія Францыя некалі праводзіла на поўначы Афрыкі, але цяпер выявілася сапраўдная прычына.

Пясчаная бура на поўдні Беларусі. Фота: «Планета Беларусь»

Міжнародная група кліматолагаў пры французскім універсітэце Парыж-Сакле прааналізавала больш за 50 узораў пяску і пылу, сабраныя ў розных частках Еўропы, якія ў 2022 годзе прынесла з сабой магутная пясчаная бура з афрыканскай Сахары.

Аналіз паказаў наяўнасць ва ўсіх ўзорах радыеактыўных ізатопаў плутонію і цэзію (цэзій-137), якія звычайна ўзнікаюць пасля ядзерных выбухаў. Але іх канцэнтрацыя была занадта нізкай, каб уяўляць пагрозу для здароўя людзей, паведамляе навуковы партал Interesting Engineering.

Прысутнасць радыеактыўных часціц у пустыні Сахара ўжо даўно не сакрэт — у часы Халоднай вайны Францыя перыядычна выпрабоўвала ў рэгіёне сваю ядзерную зброю, след ад якой застанецца там яшчэ вельмі доўні час.

Аднак тыя часціцы, якія апынуліся ў Еўропе разам з сахарскай пылавой бурай, як высветліла даследаванне, не маюць сувязі з мінулымі французскімі ядзернымі выпрабаваннямі.

«Крыніцай аказаліся больш магутныя ядзерныя выпрабаванні ЗША і СССР на іх уласных тэрыторыях падчас гонкі ўзбраенняў у другой палове мінулага стагоддзя. Істотная частка радыеактыўных ападкаў, якія разляталіся па ўсім свеце, асядала і ў паўночнаафрыканскай пустыні, адкуль дагэтуль парцыённа працягвае трапляць у Еўропу разам з пясчанымі бурамі», — адзначаюць кліматолагі.

Вялікая пылавая Бура 2022 года, якую аналізавалі навукоўцы, тады ніяк не закранула Беларусь, але пяскі з Сахары ўсё ж некалькі разоў траплялі ў нашу краіну. З'яву можна было назіраць у 2019-м і двойчы ў 2024-м (пераважна на поўдні Беларусі, але пыл, бывала, даходзіў і да Мінску). Наяўнасць радыеактыўных часціц, калі верыць дзяржаўным крыніцам, ва ўсіх выпадках не фіксавалася.

Каментары1

  • Журналісты такія журналісты
    10.02.2025
    Пяскі "могуць утрымліваць радыяцыю", а могуць і не ўтрымліваць :)

Цяпер чытаюць

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце33

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Лёзненскім раёне сям'я дзесяць гадоў аднаўляла хату, а пасля ўвадначас яе страціла1

Беларуска расказала, як нарадзіла дзіця проста ў машыне4

У «ДНР» завочна судзяць беларускага добраахвотніка4

Пасля канфлікту з Зяленскім Вэнс званіў Залужнаму. Той не ўзяў трубку17

«У 2020-м хтосьці прыставіў нож да горла кіроўцы, а хтосьці пукнуў». Лідар «Драздоў» вельмі дзіўна пакаяўся за 2020 год12

Гурту «Дразды», які збіраўся кідаць сцэну праз забарону выступаць у буйных гарадах, дазволілі абласныя цэнтры. Але не Мінск5

Наўроцкі ўнясе ў сейм Польшчы законапраект, які сур'ёзна ўскладніць атрыманне грамадзянства. Гэтая ідэя раней заглухла20

У Гомелі завочна асудзілі Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка і Сашу Звераву6

У літоўскую пракуратуру нехта даслаў фэйкавы ліст ад імя Сяргея Ціханоўскага10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце33

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць