Грамадства1010

Стрыжак расказаў, што вядома пра ўзмоцненыя праверкі на выездзе з Беларусі

Днём 5 лютага кіраўнік фонду Bysol Андрэй Стрыжак паведаміў пра ўзмацненне праверак і кантролю беларусаў, якія перасякаюць мяжу на выезд з краіны. Выданне «Люстэрка» паразмаўляла з ім і даведалася падрабязнасці пра гэтую сітуацыю.

Прапускны пункт на мяжы Беларусі з Літвой у Каменным Логу. Фота ілюстрацыйнае

Андрэй Стрыжак гаворыць, што паведамленні пра ўзмацненне кантролю на мяжы ад беларусаў сталі прыходзіць на гэтым тыдні. Паводле яго слоў, асноўнае «новаўвядзенне» — праверкі зараз праходзяць і на выездзе з краіны. Сілавікі цікавяцца тэлефонамі, глядзяць ноўтбукі. Верагодна, гэта можа тычыцца і іншай падобнай тэхнікі, якую вязе з сабой чалавек, які перасякае мяжу.

«На што варта звярнуць увагу — гэта стан тэлефона. Глядзіце, якія там падпіскі, захаваныя фатаграфіі, наколькі ён сінхранізаваны з «воблакам», — адзначае Стрыжак. — Мая настойлівая рэкамендацыя — перасякаць мяжу з якімі-небудзь нейтральнымі дэвайсамі, з тэлефонамі, на якіх наогул нічога такога няма. Таму што ў сілавікоў ёсць дастаткова добры інструментар, каб падключыцца да воблачных сховішчаў і аднаўляць нейкія выдаленыя файлы, даныя. Гэта вельмі небяспечна».

Ён дадае, што падчас гутаркі могуць задаваць дадатковыя пытанні.

«Напрыклад, могуць распытваць, якая ў вас віза, як атрымлівалі і хто дапамагаў. На выезд раней такога не фіксавалася. Больш звестак на гэтую тэму пакуль няма», — кажа ён.

@nashaniva На выездзе з Беларусі вялікія праверкі. Падрабязнасці #граница #мяжа #беларусьпольша #протесты #выборы #бчб #2020 #политика #новости #беларусь ♬ Sun - Adrián Berenguer

Стрыжак адзначае, што ў цэлым практыка — такая ж, якая ўжо даўно ўжываецца на ўездзе ў краіну. Аднак у Bysol пакуль няма поўнай карціны пра тое, каго менавіта выклікаюць на праверкі. Суразмоўца мяркуе, што сілавікі могуць адпрацоўваць «тыя ж мэтавыя групы, што цікавілі іх і на ўезд».

У такім выпадку паглыбленым праверкам і «гутаркам» могуць падвяргацца беларусы, якія ў 2020-м удзельнічалі ў пратэстах і прыцягваліся па «палітычных» справах, могуць знаходзіцца ў базе «Беспарадкі», а таксама тыя, у каго праходзіў ператрус або так званы агляд.

Пільная ўвага таксама да ўкраінцаў, якія жывуць у Беларусі, і іх сваякоў.

Яшчэ адна катэгорыя, якая адносна нядаўна стала цікавіць супрацоўнікаў КДБ, якія дзяжураць на мяжы — беларусы, якія даўно не былі ў краіне і вырашылі з'ездзіць дадому. Перад навагоднімі святамі і выхаднымі на мяжы нетыповыя пытанні задавалі і студэнтам, якія вучацца за мяжой.

Каментары10

  • Старыя метадычкі лукаботаў
    05.02.2025
    Бедарус безпрацоуны з ЕЗ, а хто нявінных беларусай за краты сажае?
  • Поцык
    05.02.2025
    О, мерзость русскомирная проснулась. Сколько Стрижак людей спас, не счесть, а ты свою варежку открыл.
  • Бедарус безпрацоуны з ЕЗ
    05.02.2025
    Старыя метадычкі лукаботаў, Якая розніца хто там саджае? Людзі атрымаюць гады няволі. А гэтае змагарства як сядзела на грантах так і далей будзе сядзець. Пакутуюць па факце простыя грамадзяне. Я супраць гэтых усіх плянаў, пачпартоў і гаюноў. Хопіць ужо. Наеліся змагарства, дайце пажыць спакойна.

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА12

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Калаўра мы не пакрыўдзілі3

Ці пакараюць непрышпіленага Караева за парушэнне ПДР? Вось што адказалі ў ДАІ3

За расследаванне супраць Паўла Латушкі абяцаюць салідныя грошы4

Кампанія пашкадавала змарнелага хаскі і жорстка забіла яго гаспадара. Жонка забітага таксама далучылася да катаванняў11

Знеслі апошні драўляны дом. Сядзібная забудова каля метро «Грушаўка» амаль знікла3

Пратэстоўцы ў Катманду падпалілі рэзідэнцыю прэзідэнта і прэм'ера7

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых17

Карбалевіч: Ад апазіцыі цяпер мала што залежыць, варта рыхтавацца да сыходу Лукашэнкі13

Гімназія Ірыны Абельскай змяніла ўласніка і засакрэціла яго імя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА12

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць