Грамадства33

Памерла Таццяна Навасельская

Гэтая жанчына не была публічнай і шырока вядомай асобай, але яна шмат гадоў ціха і не для ўсіх заўважна рабіла вельмі патрэбныя для захавання беларушчыны справы. Пра яе смерць пасля цяжкай хваробы паведамілі ў сацсетках сябры і знаёмыя.

Таццяна Навасельская. Фота з сацсетак

Таццяна Навасельская была ўнучкай беларускага паэта Сяргея Знаёмага (1909 — пасля 1944), які ў міжваеннай БССР падаваў вялікія надзеі, але ў 1930-я гады, як і пераважная большасць прадстаўнікоў ягонага пакалення з ліку беларускай творчай інтэлігенцыі, быў арыштаваны і пасля загінуў у ГУЛАГу.

Таццяна прысвяціла ладную частку жыцця збору інфармацыі пра свайго дзеда. Яна збірала звесткі літаральна па крупінках, перакапала ўсе архівы, перачытала шмат успамінаў і дакументаў, звязаных з дзеячамі таго пакалення, завязвала і ўтрымлівала кантакты з даследчыкамі гэтага перыяду. Даследчыкі тыя дапамагалі ёй, а яна па магчымасці — ім.

Так, пісьменнік Алесь Аркуш, пачуўшы пра смерць Таццяны Навасельскай, згадаў, што жанчына яму вельмі дапамагла,

«калі я пісаў артыкул пра паэта Браніслава Пяткевіча, які выратаваў у ГУЛАГу паэта Сяргея Новіка-Пеюна. Недзе ў нулявых я паспеў узяць інтэрв'ю ў Пяткевіча, у якім ён мне сказаў, што, калі вучыўся ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце, на яго напісалі данос у газету, пасля чаго хлопца арыштавалі і накіравалі ў ГУЛАГ. Дык вось, Таццяна той данос адшукала. І словы Пяткевіча пацвердзіліся».

І такіх выпадкаў было вельмі шмат.

Таксама Таццяна шмат гадоў даглядала магілы міжваенных беларускіх дзеячаў на Вайсковых могілках у Мінску: спачатку сама, а пасля і ў складзе валанцёрскіх груп, якія актывізаваліся пасля таго, як над усім гэтым некропалем навісла пагроза. 

«Я ж не ведаю, дзе магіла майго дзеда. Мо нехта таксама яе там дагледзіць, як я даглядаю тут», — гэтак яна аргументавала сваю актыўнасць у гэтым кірунку. 

Адно з фактычна ўратаваных ёй пахаванняў — магіла актрысы і спявачкі Алесі Александровіч, якой Міхась Чарот прысвяціў знакамітую драму «На Купалле» з легендарнай песняй «Купалінка», і яе мужа Міхася Мароза, першага паўнамоцнага прадстаўніка БССР пры ўрадзе РСФСР. Таццяна Навасельская на свае ўласныя грошы паставіла помнік і зрабіла на ім надпіс, у якім згадала пра абаіх з усімі важнымі датамі і падзеямі ў іхнім жыцці. Прытым для Міхася Мароза гэты помнік — кенатаф, бо ён таксама быў рэпрэсаваны і бясследна згінуў недзе на расійскіх прасторах. Пра жаданне ягонай жонкі, каб прозвішча загінулага мужа было на яе помніку, Таццяна даведалася з архіваў і праз шмат гадоў пасля смерці жанчыны яго рэалізавала.

Нямала сіл і ўласных сродкаў Таццяна Навасельская таксама ўклала ў аднаўленне для некаторых важных для гісторыі магіл знішчаных часам агароджаў, што дазваляла захаваць магілы ад непазбежнага знішчэння камунальнымі службамі. 

Развітанне з Таццянай Навасельскай адбудзецца 28 студзеня ў Мінску па адрасе вуліца Сямашкі, 8, к. 8, першая зала, у 14.00.

Каментары3

  • Барадзед
    27.01.2025
    Умница какая.
  • Сябар
    27.01.2025
    Вечная памяць.
  • Maryia
    27.01.2025
    Дзякуй, што была, Таццяна! Светлых нябёсаў!

Цяпер чытаюць

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык13

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Уладзімір Сідарцоў4

Палітвязню Міколу Дзядку выставілі новыя абвінавачанні1

Што рабіць з тэлефонам, калі ён пабываў у руках у сілавікоў?4

Чалы: Лукашэнка пакрыўдзіўся на Пуціна14

ДАІ агарадзіла ровар хлопчыка пасля ДТЗ, а яго сцягнулі на металалом3

Хэдлайнерам апошняга званка ў Мінску стаў няўдалы ўдзельнік «Дома-2». Хто такі Алег Маямі?3

У Падмаскоўі ўзарваўся аўтобус, які перавозіў дзяцей у школу2

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі ў ноч на нядзелю

У Беларусі ўжо тры гады прадаюць былы кляштар за адну базавую

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык13

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць