Грамадства22

Памёр Віктар Гардзей

23 студзеня памёр беларускі пісьменнік Віктар Гардзей. Яму было 78 гадоў.

Віктар Гардзей. Фота: ЛіМ

Віктар Гардзей нарадзіўся 19 жніўня 1946 года ў вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна.

У маладосці працаваў у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму» і ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе», у 1984 годзе завочна скончыў факультэт журналістыкі БДУ. 

У 1983 годзе пераехаў у Мінск, дзе працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларусь», «Родная прырода», «Маладосць», «Полымя», «Вожык». У часопісе «Маладосць» быў намеснікам галоўнага рэдактара.

Да 2010 года працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура», у 2010—2015 гадах — загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва».

Літаратурную працу пачаў у 1963 годзе. Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі для дарослых і дзяцей, выдаў таксама кнігі прозы «Дом з блакітнымі аканіцамі» (1984), «Карані вечнага дрэва» (1988), «Уратуй ад нячыстага» (1995), «Ці то грэбля, ці то гаць» (1996) і інш.

Пераклаў на беларускую мову раманы Гюстава Флабера «Саламбо» і Роберта Льюіса Стывенсана «Чорная страла», аповесць-казку Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана «Шчаўкунчык і мышыны кароль», кнігу казак народаў Еўропы «Хрустальны калодзеж» і інш.

З 1979 года быў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа і літаратурнай прэміі «Залаты купідон».

У вёсцы Малыя Круговічы да 50-годдзя пісьменніка імем Віктара Гардзея была названая вуліца, на якой ён нарадзіўся і жыў, а на месцы дома, дзе ён жыў, у 2017 годзе паставілі памятны знак.

«Калісьці працавалі разам, і Гардзей, даведаўшыся, што я люблю Стральцова, падарыў мне рукапіс стральцоўскага эсэ «Рэцэнзія на чатырохрадкоўе». Не ведаю, чаму. Можа, палічыў, што так лепей захаваецца. А яно і ляжыць, узяў з сабой у Літву нават. Надта дарагі мне той нечаканы падарунак. Ад чалавека з добрым сэрцам», — напісаў у фэйсбуку, даведаўшыся пра смерць Віктара Гардзея, літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч.

Развітанне з Віктарам Гардзеем адбудзецца 25 студзеня з 12:00 да 13:00 на вуліцы Куляшова, 49.

Каментары2

  • Імя
    24.01.2025
    RIP. Найважнейшую працу рабіў гэтымі перакладамі - адкрывал беларусам свет.
  • Вожык
    25.01.2025
    А ён можа так пра наступныя выбары сказаць, что вось тады ён не пойдзе, вось тады будзе Круты. I пра наступныя таксама.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць