Адступаючы, УСУ падарвалі дарожную развязку паміж Пакроўскам і Канстанцінаўкай ВІДЭА
З'явілася відэа падрыву дарожнай развязкі на трасе Т0504 на Данбасе. Менавіта сюды прарываецца расійская армія, каб перарэзаць для падраздзяленняў УСУ шляхі забеспячэння паміж Пакроўскам і Канстанцінаўкай.

Можна меркаваць, што мост на развязцы ўзарвалі ўкраінскія вайскоўцы пры адыходзе.
Аўтатрасу T0504 вобразна называюць «дарогай жыцця». Яна ідзе ад Канстанцінаўкі да Пакроўска, і з яе адкрываецца шлях у Днепрапятроўскую вобласць аж да самога горада Дняпра.

Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары