Грамадства22

Штучны інтэлект дапаможа ствараць законы ў Беларусі

Штучны інтэлект падключаць да распрацоўкі АІС «Нарматворчасць», якая будзе ўкараняцца ў 2025 годзе. Пра гэта паведаміла намесніца кіраўніка Адміністрацыі Вольга Чупрыс у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны».

Ілюстрацыйнае фота

Паводле яе слоў, штучны інтэлект можа дапамагчы сістэматызаваць дакументы, а пры распрацоўцы новага акта вызначыць, ці не будзе ён дубляваць ужо прынятыя раней.

«Ён можа адказаць на пытанне, ці варта ўвогуле прымаць гэты акт у тым выглядзе, у якім мы плануем яго прыняць, бо многія пытанні ўжо вырашаны, — дадала намесніца кіраўніка Адміністрацыі. — Таму тут нам трэба прыдумаць алгарытмы і пытанні, якія мы будзем задаваць штучнаму інтэлекту, і далей з яго дапамогай спрасціць нашу нарматворчасць і павысіць якасць нашых нарматыўна-прававых актаў».

Вольга Чупрыс таксама паведаміла пра маштабную рэвізію заканадаўства ў краіне, якая была праведзена па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі. Мэтай гэтай працы было выявіць супярэчнасці і няўзгодненасці ў нарматыўных актах і зрабіць прымяненне заканадаўства зручным.

Каментары2

  • апошні інспэктар
    17.01.2025
    штучны інтэлект ужо стварае законы ў Беларусі, бо сапраўднага інтэлекту ў Палаце прадстаўнікоў няма
  • Илья
    17.01.2025
    ChatGPT работает на диктатуру... не о таком будущем мы мечтали.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць