Кампанія сяброў з Вялікабрытаніі паставіла рэкорд па наведванні пабаў за 40 гадоў
Колькасць выпітага ўражвае.

Група сяброў з Вялікабрытаніі ўстанавіла незвычайны рэкорд, наведаўшы больш за 23 000 пабаў і выпіўшы 56 000 куфляў піва за апошнія 40 гадоў, піша Bild.
Пачаўшы сваё падарожжа ў 1984 годзе, удзельнікі клуба Black Country Ale Tairsters ператварылі свой запал да піва і падарожжаў у дабрачынны праект, збіраючы ахвяраванні ў кожным пабе.
Заснавальнік клуба 68-гадовы Пітэр Хіл распавёў, што за гэты час ён наведаў амаль усе пабы ў Англіі і нават абследаваў 69 выспаў Вялікабрытаніі з пабамі, патраціўшы на гэта пяць гадоў. Зараз у клубе 16 членаў.
У 2000 годзе каманда ўжо адзначылася ў Кнізе рэкордаў Гінеса за самая вялікая колькасць наведаных пабаў у Англіі (тады іх было толькі дзевяць тысяч). У гэтым годзе Пітэр завяршыў яшчэ адну мэту — наведаў 4500 пабаў, згаданых у вядомым піўным гідзе Campaign for Real Ale.
Нягледзячы на ўзрост, сябры не збіраюцца спыняцца. Пітэр кажа, што яму падабаецца спалучэнне падарожжаў, дэгустацыі піва і дапамогі іншым. Цяпер каманда нацэлена на заваяванне яшчэ 20 000 пабаў.
-
«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты пульсу». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны
-
Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць
-
Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год
Каментары