Свет99

У Германіі спынілі беларускую машыну, якая ўразіла мясцовую паліцыю

У нямецкім горадзе Людэншайд, што ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, мясцовыя паліцэйскія спынілі легкавы аўтамабіль з беларускімі нумарамі, які ствараў «жахлівае ўражанне». Аказалася, што ўражанне не было падманлівым, піша «Беларусь і свет».

Фота: нямецкая паліцыя

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе, паліцыя праверыла машыну «непрэзентабельнага выгляду», зарэгістраваную ў Беларусі, 21 снежня ў 01.30 ночы. У машыне знаходзіліся чатыры чалавекі.

Месца, дзе машына затармазіла на патрабаванне паліцэйскіх, было злёгку пакатым, і спачатку аўтамабіль сам сабой, без ніякіх дзеянняў кіроўцы, пакаціўся па нахільнай. Задзейнічаны стаяначны тормаз не даў ніякага эфекту. А калі кіроўца паспрабаваў усё ж спыніць машыну, націснуўшы на працоўны тормаз, то эфект праявіўся толькі праз некалькі секундаў.

Калі пасля машыну агледзелі, нават вопытныя нямецкія супрацоўнікі не паверылі сваім вачам. Амаль уся рама аўтамабіля цалкам праржавела. Адныя дзверцы і вечка багажніка ўжо не зачыняліся і былі замацаваны рамянямі. Тармазныя дыскі часткова трэснулі. На апорнай пласціне не было калодак.

Праз сур'ёзныя тэхнічныя няспраўнасці транспартны сродак забаранілі выкарыстоўваць далей, з яго знялі нумарныя знакі.

Каментары9

  • Я
    25.12.2024
    Запененыя парогі - звычайная рэч для беларускай глубінкі. Сам некалі так рабіў. А так, дыр асаблівых не відаць - ну і добра.
  • Вася
    25.12.2024
    Д»»»лам дали возможность выехать в Европу…
  • Беня
    25.12.2024
    Порция утреннего позитива.

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт1

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем39

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі10

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт1

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць