Грамадства77

Ад зачыненага Чырвонага касцёла патрабуюць амаль 150 тысяч рублёў

На імшы 22 снежня пробашч парафіі закрытага Чырвонага касцёла закрануў «далікатнае пытанне аб сітуацыі на канец года». Ксёндз Франц Рудзь паведаміў, што доўг парафіі перад дзяржаўным прадпрыемствам «Спадчына», якое з'яўляецца ўласнікам касцёла, складае 148 тысяч рублёў. Гэта 43 тысячы даляраў па цяперашнім курсе, піша katoilk.life.

«Гэты доўг я атрымаў, і гэта на нашай парафіі. На заканчэнне года няма з чаго асабліва падводзіць вынікі. Але тое, з чаго я з вамі распачынаю, такая вось сітуацыя. Молімся аб тым, каб мы маглі вярнуцца ў свой касцёл, і каб там парафія жыла, як гэта было адпачатку», — сказаў святар.

Таксама ён падзякаваў парафіі за тое, што яна дружная, збіраецца разам на працягу апошніх гадоў, нягледзячы на тое, што храм зачынены. Адзначыў, што захаваліся і хор, і малітоўныя суполкі і групы.

Пробашч не канкрэтызаваў, за што менавіта гэты доўг. Верагодна, выплата гэтай сумы з'яўляецца адной з умоваў таго, каб парафію зноў пусцілі ў Чырвоны касцёл, робіць дапушчэнне katolik.life.

На вячэрняй Імшы святар дадаў, што доўг быў адпачатку, калі ён прымаў парафію, і што яго давядзецца выплачваць. Пры гэтым, ніякіх фінансавых сродкаў яму не перадалі, а рахунак парафіі ўвогуле арыштаваны па рашэнні суда — і калі там з'яўляюцца нейкія сродкі, іх адразу забіраюць на выплату доўга.

У 2020 годзе супольнасці ўжо выстаўлялі патрабаванне аплаціць буйную суму. Тады яна была яшчэ большай — 156 тысяч рублёў. Гэта абумоўлівалі «амартызацыяй» храма і падаткамі за карыстанне зямлёй. Тады ў парафіі палічылі неправамернымі такія патрабаванні і прасілі перадаць касцёл ва ўласнасць супольнасці. Аднак гэтага не адбылося.

У Курыі архідыяцэзіі тады назвалі выплаты непад'ёмнымі і несправядлівымі.

Каментары7

  • Hrsg
    23.12.2024
    Маліцеся вернікі аб нашай краіне і змене бязбожнага карумпаванага рэжыму які не служыць ні народу, ні краіне.
    Няхай Бог даруе нашаму народу нашыя грахі што адвярнуліся ад веры продкаў і сваіх нацыянальных сімвалаў, што страцілі былую веліч сваёй краіны і няхай дапаможа нам вярнуць свабоду і ўсталяваць лідараў якія маюць мудрасць і служаць Богу, народу і краіне і павядуць краіну ў правільным накірунку.
    Няхай зрынуць з нашага краю і з ўсіх ўплывовых пасад ўсе непрыстойныя асобы, хто ненавідзіць наш народ, хто не служыць Беларусі, усе хто павязаў сябе ў карупцыі, служэнні чужынцам, хто жыве супраць Слова Божага.
    Няхай нашы лідары будуць людзьмі якія шануюць Святое імя Бога ад каго ёсць сапраўдная мудрасць, шануюць беларускі народ, мову, культуру, гісторыю.
    Мы верым і молімся ў імя Езуса Хрыста, Амен.
    ***
    Будзем верыць і маліцца і сапраўдная ўлада ад Бога і народа Беларусі перадасць касцёл каталікам для служэння Богу як гэта і было з дня заснавання касцёла.
    Амен.
  • Ян
    23.12.2024
    Спачатку лукашысты хацелі спаліць Чырвоны Касцёл у Менску, як у Будславе... А цяпер грошы цягнуць!
  • Знічка
    23.12.2024
    Здзек са святароу́, закрыццё Касцёлау́, падпальванне, руйнаванне Крыжоу́ у Курапатах, знесеныя польскія могілкі...для Валета і ягонага вывадак ды памагатых проста так не пройдзе... Карма прыляціць!

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала8

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Харошын з жонкай адкрылі бар на Мадэйры. Колькі гэта каштавала?12

«Гэта гучыць горда і статусна». Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў пра перайменаванне ВНУ8

«За 500 рублёў ляцеў у Мінск з Магілёва на самалёце». Мінчук па парадку аб’ехаў усе месцы з беларускіх купюр4

Фінансаванне Starlink для Украіны не спыняць: у Польшчы праяснілі сітуацыю3

Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця6

Вуліцы Віленскія: чаму іх не было на Палессі і Падзвінні, але былі пад Оршай?15

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала8

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць