Эканоміка33

Спынілася прапампоўка нафты праз нафтаправод «Дружба»

Паводле інфармацыі крыніц агенцтва Reuters, спыненне падачы нафты праз нафтаправод «Дружба» адбылося 19 снежня. Праблема была нібыта выяўленая на насоснай станцыі Унеча ў Бранскай вобласці. Яна ўваходзіць у лік найбуйнейшых у цэнтральнай Расіі.

Фота: AP Photo/Sergei Grits, File

Канцэрн «Белнафтахім» пацвердзіў інфармацыю пра прыпыненне паставак нафты па нафтаправодзе «Дружба» на беларускія НПЗ. 

Пры гэтым там заявілі, што ў краіне «створаныя дастатковыя запасы для бесперабойнай працы НПЗ, абодва заводы працягваюць сваю стабільную працу, забяспечваючы адгрузкі нафтапрадуктаў у поўным аб'ёме як на ўнутраны рынак, так і на экспарт».

З-за паломкі былі парушаныя пастаўкі паліва не толькі ў Беларусь, але і краіны Еўрасаюза.

Беларускія НПЗ атрымліваюць нафту з Расіі па нафтаправодзе «Дружба», па якім сыравіна далей транспартуецца ў Еўропу. Гэтая нафта, у прыватнасці, застаецца асноўнай сыравінай для нафтаперапрацоўчых заводаў кампаніі MOL у Венгрыі і Славакіі.

Трубаправод пачынаецца ў Самарскай вобласці Расіі, праходзіць праз Бранск і далей разгаліноўваецца на два ўчасткі: паўночны і паўднёвы, праходзіць праз Беларусь, Украіну, Польшчу, Чэхію, Славакію, Германію, Венгрыю.

Аб'ём паставак нафты Urals па «Дружбе» складае каля 300 тыс. барэляў у суткі.

Каментары3

  • Жвір
    20.12.2024
    1,3 млн барэляў у месяц ? Неяк замала... Напэўна лічба памылковая.
  • дзіва
    21.12.2024
    калі 300 тыс. барэляў у суткі - 1.3 млн. у месяц то тут есць два варыянты: альбо нафтапровад працуе 4 дні на месяц, альбо вам у рэдакцыю патрэбен матэматык
  • Жвір
    21.12.2024
    дзіва, магчыма мелася на ўвазе, што 300 тыс. барэляў за суткі - гэта максымальная магутнасьць перапампоўкі, а пампуюць менш. Аднак 1,3 млн. барэляў за месяц зусім мізэрная лічба, улічваючы колькасьць спажыўцоў. Адзін толькі Еўрапорт у Ротэрдаме прымае у дзесяць разоў больш.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Брэстам тэстуюць новую разметку

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць