Каханне і сэкс2424

Як торт, фота ў ванне і святочны манікюр дапамагаюць раскрыць здраду? Сюжэты з жыцця беларусаў, якім пазайздросціла б Агата Крысці

Выпадкова даведацца пра здраду партнёра праз сацыяльныя сеткі? Такое здараецца часцей, чым вы маглі падумаць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Гісторыя дзяўчыны, якая выпадкова раскрыла нявернасць чужога мужа праз свой водгук на сумачку, уразіла шмат каго. Мы сабралі яшчэ некалькі сюжэтаў выпадковага раскрыцця здрады.

…водгукі

— Вырашыла неяк перад Новым годам набыць сабе прыгожую бялізну — планавалі з мужам рамантыку. Зайшла я на старонку аднаго даволі не таннага брэнда, пачала глядзець фотаводгукі, што і як на жанчынах сядзіць. І раптам пабачыла дзяўчыну, якая сфатаграфавалася ў маёй ванне. Там нават набор маёй любімай касметыкі ў кадр трапіў. На эмоцыях скінула мужу скрыншот. Ён спачатку казаў, што гэта не нашая ванна — проста падобная. Потым пачаў нешта брахаць пра калегу, якая побач з нашым домам аблілася кавай і папрасілася зайсці, каб замыць сукенку.

— У свой дзень нараджэння муж прынёс дамоў шыкоўны торт (відавочна, не з крамы) быццам бы ад калег. А праз некалькі дзён пабачыла здымак таго торта ў інстаграме кандытаркі, якая яго рабіла, з подпісам: «Кліентка замовіла для свайго каханага на дзень нараджэння».

— У мяне ёсць пастаянная кліентка, якая замаўляе ўпрыгожванні. І водгукі яна любіць пісаць, здымкі дасылае. Карацей, проста мара любой майстрыхі. Мы ўжо амаль як сяброўкі. Аднойчы яна даслала мне фота з нейкага свята, каб чокер на сабе паказаць. На фота яна сядзела на каленях майго мужа (яго фота няма ў маім працоўным акаўнце), а яго рука была ў яе амаль што на грудзях.

…сторыс

— Я рабіла нарошчаныя вейкі ў адной майстрыхі даволі доўга. Потым так атрымалася, што зрабіла перапынак прыкладна на год. І вось зноў вырашыла вярнуцца да гэтай працэдуры. Заходжу ў інстаграм майстрыхі і бачу, што ў яе ў «вечных сторыс» замацавана «раман з мужам кліенткі». Цяпер жа модна прасоўваць свае акаўнты праз асабістыя гісторыі. А я люблю чужыя драмы. Думаю, клас, зараз пагляджу як серыяльчык. Адкрываю, чытаю, хіхікаю. І вось на адной сторыс бачу фота мужчыны — твар закрыты смайлікам тыгра. Але на ім швэдар і куртка, якія я свайму мужу з Італіі прывозіла! Прыціснула мужа да сценкі — ён спрабаваў аднеквацца, але ў выніку прызнаўся.

— Я даўно жыву ў іншай краіне, але летам прыехала да бацькоў. Зайшла ў кавярню, замовіла каву, пачала запісваць сторыс. А потым пераглядаю відэа і бачу, што за мной нейкія закаханыя ледзь не ледзь не з'елі адно аднаго — так ужо цалаваліся, што здавалася, што яны вось-вось зоймуцца сэксам на стале. Я выклала сторыс у свой інстаграм (у мяне невялікі акаўнт толькі для знаёмых) і ў подпісы абурылася: «Як так можна сябе паводзіць у грамадскім месцы?!». Паскардзілася сяброўкам у наш чат і забылася. А праз некалькі гадзін мне пачынае пісаць абураны мужык з відэа — высветлілася, што гэта муж маёй аднакласніцы, якая ўжо паспела яму скандал закаціць.

— Некалькі гадоў таму цяпер ужо былы муж маёй сяброўкі выклаў сторыс фота з карпаратыву — кадр відавочна быў абрэзаны, а на яго плячы ляжала жаночая рука з даволі прыкметным манікюрам. Горад у нас невялікі — мы з сяброўкай вырашылі праглядзець акаўнты манікюршчыц. І ў адным сапраўды знайшліся рукі з такім манікюрам. Потым сярод лайкаў вылічылі дзяўчыну, якой і зрабілі той манікюр. А ўжо на яе старонцы хапала агульных фотаздымкаў з чужым мужам.

…рэкамендацыі

— Тры месяцы сустракалася з хлопцам, які ў нейкі момант адзін паехаў у адпачынак. Пакуль каханага не было, інстаграм падсунуў акаўнт нейкай блогеркі. Я пачала глядзець сторыс — і так даведалася, што хлопец у адпачынку зрабіў прапанову рукі і сэрца той самай блогерцы.

— Алгарытмы сацсеткі прапанавалі мне ролік аднаго даволі папулярнага блогера, які падыходзіў да парачак. Я пазнала на відэа свайго мужа, які ішоў за руку з дзяўчынай, пра якую ён мне шмат разоў казаў, што яна «проста калега».

…тыкток

— На працы быў завал, трэба было заставацца амаль да ночы, таму муж пайшоў на канцэрт, пра які мы даўно марылі, без мяне. Праз дзень ці два я вырашыла паглядзець, як усё прайшло, і пачала гартаць ролікі ў тыктоку. І вось у чарговым відэа дзяўчына паказвае, як танчыць, а побач з ёй мой муж горача цалуецца з маёй жа сяброўкай.

…дзіўныя паводзіны ў сацсетках

— Заўважыла, што з акаўнта майго мужа ў інстаграме раптам зніклі нашы сумесныя фота. Канечне, спытала, што адбываецца. Той пачаў казаць, быццам інстаграм іх сам выдаліў і нават пачаў пры мне пісаць скаргу ў службу падтрымкі. Я зрабіла выгляд, што паверыла. А сама наступныя некалькі месяцаў пачала аналізаваць, каго ён дадаў у сябры і хто яго пачне актыўна лайкаць. Так і выйшла на дзяўчыну, якая ў нейкі момант пачала выкладаць у сторыс фота і відэа з маім мужам.

Каментары24

  • Клоўну
    14.12.2024
    Траляля, ага-ага, здрада гэта зусім не крыўдна, калі прыхаваў, то маладзец, нічога дрэннага не робіш
  • Трололо
    14.12.2024
    Идиотизм и бесшабашное расписюнство людей в современном мире не перестает удивлять: ну, вы либо не изменяйте, либо мозги включайте; а если мозгов нет, то и измены не для вас. Как человек, уличивший свою тогда жену в измене после 16 лет вместе, возмущен гендерно однобокой подборкой историй.
  • Траляля
    14.12.2024
    Клоўну, я нигде не писал, что измена - это хорошо и давайте трахаться направо и налево. Но то, что человек даже не пытается скрыть измену от партнера, делает ситуацию обиднее и болезненее в разы

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць