Нерухомасць22

У Мінску прадаюць кватэру Кандрата Крапівы

Чатырохпакаёвую кватэру, у якой жыў беларускі класік Кандрат Крапіва, выставілі на продаж. Менавіта тут ён напісаў дзве апошнія п'есы. І з усіх адрасоў, якія змяніў пісьменнік за жыццё, на гэтым доме вісіць мемарыяльная дошка ў яго гонар.

Гэта дзевяціпавярховая сталінка каля станцыі метро «Акадэмія Навук». На першым паверсе там цяпер крама «Кравт» і салон свяцілень. А з сярэдзіны 60-х на трэцім паверсе ў гэтым доме жыў беларускі пісьменнік Кандрат Крапіва разам з сям'ёй.

Хоць гэты адрас быў не адзіным за ўсё жыццё класіка, мемарыяльная дошка вісіць менавіта на гэтым доме. Яшчэ Кандрат Атраховіч (гэта сапраўднае прозвішча Крапівы) паспеў пажыць на вуліцы Губернатарскай (сёння гэта Леніна), на Свярдлова каля стадыёна «Дынама» (але гэты дом быў разбураны ў першыя дні вайны), у Старажоўцы і на праспекце Незалежнасці, 12. 

У кватэры Кандрата Крапівы чатыры пакоі. Яе агульная плошча складае 107 квадратаў, жылыя з іх 80. Прыцягвае ўвагу метраж гасцінай — больш за 35 квадратаў. Тут два шырокія акны, а на падлозе ляжыць паркет.

У яшчэ адным пакоі таксама два акны. У трэцім — панарамнае шкленне. У кватэры дзве лоджыі з відам на двор. 

Санвузел у кватэры паасобны. Плошча кухні — 8 квадратаў.

Каштуе такая кватэра з гісторыяй 155 тысяч даляраў. Метр выходзіць 1 443 даляры.

Каментары2

  • этот
    10.12.2024
    История личности спорная. Не идеализируйте.
  • Жвір
    10.12.2024
    Я з задавальненьнем чытаў, і чытаю Крапіву. А кошт кватэры завышаны. Максымум 900 юсд за квадрат.

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць