Вайна55

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці

Украінскія вайскоўцы пакінулі тэрыторыю ў раёне вёскі Вясёлае на поўдні Глушкоўскага раёна Курскай вобласці. Прарасійскія ваенныя блогі пачалі паведамляць пра гэта яшчэ ў лістападзе, а ў ноч на аўторак інфармацыю пацвердзіў украінскі OSINT-праект DeepState, заўважыла «Агентство». 

Паводле DeepState, шэрая зона ў раёне Вясёлага плошчай больш за 20 кв. км больш не існуе.

Гэты выступ сфармаваўся ў сярэдзіне верасня, яго плошча практычна адразу павялічылася да 40 кв. км. У пачатку кастрычніка гэты ўчастак вырас да 50 кв. км, аднак затым тэрыторыя пад кантролем УСУ тут толькі скарачалася: 10 кастрычніка — да 36 кв. км, у канцы кастрычніка — да 21 кв. км.

Вяртанне раёна пад кантроль Расіі ўскосна пацвярджае відэа з разбуранага сяла ў панядзелак увечары ў тэлеграм-каналах Глушкоўскага раёна. Аўтар відэа за кадрам кажа: «Гульня Stalker, толькі ўсё ўжывую».

Прарасійскія вайсковыя блогі пра вывад украінскіх войскаў з тэрыторыі выступу ў Глушкоўскім раёне пісалі з пачатку лістапада. «Рыбар» 5 лістапада паведаміў аб аднаўленні кантролю ля лініі расійскай мяжы на поўдзень ад вёскі Новы шлях. Пра гэта, паводле звестак канала, сведчыла відэа мініравання разрыву паміж «зубамі дракона» на мяжы. 

Вайсковы аналітык Ян Мацвееў сказаў «Агентству», што УСУ спынілі спробы прарвацца ў гэтым раёне. З аднаго боку гэта перашкодзілі зрабіць сур'ёзныя страты, з другога — гэта стала бессэнсоўным пасля контрнаступлення Расіі ў Курскай вобласці. Па словах Мацвеева, Расіі ўдалося ліквідаваць пастку паміж ракой і мяжой, у якую трапіла частка Глушкоўскага раёна ў жніўні, і цяпер з'явілася магчымасць забяспечваць Глушкова прама з Коранева.

Некалькі дзясяткаў квадратных кіламетраў у двух месцах мяжы ў Глушкоўскім раёне (на захадзе і на поўдні) УСУ занялі пасля таго, як у жніўні зайшлі ў Суджанскі і Коранеўскі раёны Курскай вобласці. Гэтаму папярэднічала знішчэнне ўсіх мастоў і некалькіх хутка збудаваных пасля гэтага пантонных перапраў праз раку Сейм, што фактычна адрэзала частку Глушкоўскага раёна плошчай 700 кв. км ад астатняй тэрыторыі Курскай вобласці.

Ваенныя аналітыкі выказалі здагадку, што Украіна такім чынам спрабуе паўтарыць манеўр, які дазволіў ёй вярнуць Херсон у 2022 годзе.

Шэрая зона на поўдні Глушкоўскага раёна праіснавала 2,5 месяца. На захадзе раёна яна пакуль захоўваецца.

Каментары5

  • рускаязычы ванька, паўзі да карыта, там будзеш рохкаць
    03.12.2024
    ты тыповы лукашыст ці рашыст, які толькі і можа выкарыстоўваць беларускія ці ўкраінскія словы для нейкага негатыўнага кантэксту.
  • Анджэй
    03.12.2024
    Ня можа быць!!!
  • Беня
    04.12.2024
    А чего заходили? Типа - ошиблись адресом?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік10

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік10

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць