У Мінску плануюць змяніць падыходы да сартавання адходаў. Цяпер прадугледжаны асобныя кантэйнеры для шкла, паперы, пластыка. У 2025 годзе апошнія два віды адходаў можна будзе выкідваць у бакі як для макулатуры, так і для пластыка. Для адходаў шкла застануцца асобныя кантэйнеры.

На гэтыя ёмістасці нанясуць адпаведную інфармацыю. Тып налепак распрацоўваецца, закупляць іх будуць прадпрыемствы-перавозчыкі «Спецкамунаўтатранс» і «РЕМОНДИС Минск», піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Магчыма, колькасць кантэйнераў паменшыцца.
«Таксама будзе сартавацца не частка адходаў са «звычайных» кантэйнераў, як гэта адбываецца апошнім часам з мэтай поўнай загрузкі магутнасцяў, а ўсё. Гэта стане магчымым пасля завяршэння рэканструкцыі вытворчага корпуса смеццесартавальнага завода», — дзеліцца намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні, санітарным утрыманні жыллёвага фонду МГЖХ Анастасія Вараб'ёва.
У 2025 годзе на смеццесартавальным заводзе каля палігона «Трасцянецкі» плануецца павялічыць магутнасці з 100 тыс. т у год да 600 тыс. т, а таксама вырабляць RDF-паліва для паставак на цэментавыя заводы краіны, адзначаюць у МГЖХ.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Так вот. Крышки пластиковых контейнеров для раздельного сбора постоянно открыты и люди не задумываясь бросают туда все. Более того, дворники метут листья и скидывают их в эти контейнеры.
О каком раздельном сборе речь?
И еще напомню вам, что сортировать отходы принуждали заключенных, даже новости тикие были не очень давно.
Так что, нововведения в этой сфере это не благо, а очередные показуха, бутафория и попил.