Вайна22

Пуцін даў пасмяротна Героя Расіі генералу, які загінуў у п'яным ДТЗ на матацыкле

Сёння ў Севастопалі адбылося пахаванне расійскага генерал-маёра Паўла Кліменкі. Менавіта Кліменку СМІ называлі арганізатарам катавальнага лагера для расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі закінутай Пятроўскай шахты ў Данецку. Пуцін даў генералу пасмяротна Героя Расіі.

На здымку ў генерала дзве зоркі Героя — адна так званай ДНР, другая — прыфаташопленая пасмяротная зорка Героя Расіі

Аб пахаванні Кліменкі паведаміў прызначаны Расіяй губернатар Севастопаля Міхаіл Разважаеў. 

«Павел Юр'евіч Кліменка па-геройску загінуў пры выкананні баявой задачы ў ходзе спецыяльнай ваеннай аперацыі ў пасёлку Краснагораўка на Данецкім кірунку», — напісаў чыноўнік.

Уладзімір Пуцін прысвоіў Кліменку званне Героя Расіі пасмяротна. Узнагароду прынялі дзеці генерала.

Тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ» пісаў са спасылкай на дакументы і расказы відавочцаў, што Кліменка ў стане алкагольнага ап'янення з'ехаў на матацыкле ў кювет у раёне Краснагораўкі і памёр ад атрыманых траўм. Пры гэтым, заключэнне было складзена так, што ДТЗ адбылося з прычыны абстрэлу БПЛА.

Але на целе Кліменкі адсутнічалі якія-небудзь тэрмічныя і аскепкавыя пашкоджанні, характэрныя для выбуху. У генерала былі дыягнаставаныя шматлікія траўмы, характэрныя для ДТЗ з матацыкламі, адзначае канал.

Кліменка стаў 13-м расійскім генералам, пра чыю смерць паведамлялася з лютага 2022 года. Расійскія ўлады пацвердзілі восем з іх.

Як пішуць «Важныя гісторыі», байцы брыгады забітага генерала датычныя да катаванняў і забойства амерыканскага блогера і прыхільніка вайны Расэла Бэнтлі. Вядома, што труп амерыканца ўзарвалі, каб схаваць сляды зверстваў. Цяпер чацвёра былых падначаленых Кліменкі знаходзяцца пад следствам, але, імаверна, пазбегнуць пакарання, бо зноў адправяцца на фронт. 

Паводле расследавання журналістаў, Кліменка арганізаваў катавальны канцлагер для расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі закінутай шахты ў Данецку. Там іх прымушаюць аддаваць камандзірам зарплату і выплаты за раненні (часам дзеля гэтага яны самі калечаць байцоў). Таксама камандаванне брыгады Кліменкі афармляла даверанасці і забірала сабе выплаты за смерць байцоў. 

Каментары2

  • Кончаныя
    11.11.2024
    "Кліменка арганізаваў катавальны канцлагер для расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі закінутай шахты ў Данецку" - гэтаму генералу трэба даць званне героя Ўкраіны, а не расеі :)
  • Лёлік з-пад Лімасола
    11.11.2024
    Гэта раша, фазафака)

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары14

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі4

Мінчанка паспрабавала знайсці «тату на гадзіну» для сына праз сацсеткі10

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі28

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам26

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»47

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары14

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць