Ежа77

«Ролтан» і BigBon знікнуць з паліц беларускіх крам 

Адразу дзве папулярныя маркі ежы хуткага прыгатавання знікнуць з паліц крам. Фуд-блогер Какабай у інстаграме апублікаваў ліст ад Міністэрства аховы здароўя. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма. 

Міністэрства аховы здароўя ўвяло забарону на ўвоз, захоўванне і продаж у Беларусі прадукцыі расійскай кампаніі «Марэвен Фуд Сэнтрал». Менавіта гэтая кампанія займаецца вытворчасцю бульбянога пюрэ і локшыны хуткага прыгатавання такіх папулярных у Беларусі брэндаў як «Ролтан» і «БігБон».

Фота: koko_by / Instagram

Інфармацыяй пра забарону 24 кастрычніка падзяліўся фудблогер Павел Крамар. Ён апублікаваў скрыншот інфармацыйнага ліста. Па словах Крамара, «Ролтан» «знік з паліц», бо не прайшоў праверку беларускіх кантралюючых органаў.

Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма. Якія менавіта парушэнні знайшлі кантралёры, не ўдакладняецца. Невядома таксама, ці часовая гэта забарона. 

Каментары7

  • Ёсік
    25.10.2024
    Хтосьці з расеі патэлефануе камусьці ў Беларусі, і зноў на паліцах з'явяцца гэтыя локшыны.
  • Шмыг
    25.10.2024
    X, Ты хотел сказать не "Мистер Икс", а "Старая Келья" в тетрапаке)))
  • Макароннік
    25.10.2024
    Ролтан (менавіта пад такім брэндам) паспяхова вырабляецца і прадаецца ва Ўкраіне. А адтуль трапляе і на паліцы польскіх крамаў. Таму "беглыя" беларусы не застануцца без ролтана.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

«Расіяне хочуць замяніць мяне». Зяленскі выказаўся пра выбары і перамір'е10

Больш за 20 краін возьмуць удзел у першым пасяджэнні Рады міру3

Ці сапраўды трэба намыльваць галаву двойчы?4

Трамп заклікаў Брытанію не аддаваць базу Дыега-Гарсія. Ён кажа, што яна можа спатрэбіцца для ўдараў па Іране3

Як кітайская сетка высокахуткасных чыгунак паскорыла найбуйнейшую міграцыю насельніцтва ў свеце2

«Беларусь нельга страчваць для Еўропы, але гэту асобу страціць дакладна варта». Зяленскі патлумачыў, чаму ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі6

Еўрасаюз на перамовах з Расіяй хоча патрабаваць вываду войскаў з Беларусі16

Крыптакарткамі неўзабаве можна будзе расплачвацца ў звычайных крамах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт23

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць