Ежа33

Беларуска паказала вячэру за 1600 рублёў у новым мінскім рэстаране. У сацсетках спрачаюцца пра цэны

15 лютага карыстальніца TikTok з нікам girlswhoeat.by расказала пра паход у рэстаран «Мармур», які працуе ў новым гатэлі Waldorf Astoria на Янкі Купалы, 27, у Мінску.

Паводле яе слоў, за вячэру яна з маленькай кампаніяй заплаціла 1600 рублёў. Гэтую суму яна параўнала з сярэднім заробкам у Беларусі, піша Citydog.by.

У відэа блогерка ўдакладніла, што з агульнай сумы каля 1100 руб. пайшло на два стэйкі: вялікі ці-бон і рыбай. У каментарах яна дадала, што ці-бон каштаваў 810 руб., рыбай — 336 руб.

Таксама ў замове былі булачкі баа з качкай, гарніры, дэсерты і напоі. У якасці кампліменту ім прынеслі брыёш з маслам.

У чэку, які паказалі ў роліку, паказана выніковая сума 1621 руб.

@girlswhoeat.by Потратили среднюю зарплату белоруса на один ужин ⠀ Да, именно так — 1 600 рублей за вечер в самом дорогом ресторане Минска — «Мрамор» в новом отеле «Waldorf Astoria». ⠀ Стоило ли оно того? Смотри до конца и узнаешь! И подпишись — у нас впереди много классных обзоров! ⠀ Из общей суммы только 1100 руб ушло на 2 стейка, и, поверьте, это еще не самое дорогое мясо из меню. ⠀ Что брали: 2 стейка — большой ти-бон и сочный рибай, а также булочки бао с уткой и гарниры. А в виде комплимента нам принесли мягчайший бриошь с маслом. ⠀ Стейки шеф готовил лично и да, было изумительно вкусно, но корочку у рибая он подпалил зря: горечь во вкусе нас преследовала. ⠀ Из плюсов: открытая кухня, роскошный интерьер, холодильники для вызревания стейков, люксовый сервис — все, как мы любим. ⠀ Из минусов: винная карта для такого шикарного меню могла бы быть и получше. И да, цены здесь кусаются, но и еда того стоит! ⠀ На десерт возьмите пекановый пирог и тирамису: десерты здесь — чистый кайф! ⠀ Как вам цены в самом дорогом ресторане Минска? #минск #мраморминск #рестораныминска ♬ Elegant - Bonoy HR

У каментарах пад відэа карыстальнікі здзіўляліся цэнам. Уразіў кошт як мяса, так і напояў. Былі і іранічныя заўвагі пра параўнанне вячэры з сярэднім заробкам у Беларусі.

  • «600 руб. за адзін стэйк? Моцна», — напісаў user36944310240808.
  • «Кола зеро» — 15 руб. Я ўсё разумею, але гэта не разумею», — здзівіўся vitaly_dilligaf.
  • «Заплаціць 1100 руб. за падcмажаны стэйк — гэта моцна», — лічыць user111.
  • «Параўнаць сваю вячэру з сярэднім заробкам па Беларусі — геніяльна. Наступны крок — скардзіцца, што стаміліся лічыць грошы», — піша Black_mamba.
  • «Цяпер небяспечна такія ролікі рабіць», — лічыць Александр.

Што гэта за месца?

Рэстаран «Мармур» стартаваў 19 студзеня 2026 года ў нядаўна адкрытым гатэлі Waldorf Astoria Minsk, дзе адна ноч абыдзецца ў суму ад 475$ да 3000$.

У меню ёсць вежа з морапрадуктаў — туды ўваходзяць мідыі, тыгровыя крэветкі, грабеньчыкі, хвост лобстара і клюшні краба. Абыдзецца такая страва ў 800 руб. Ёсць і вустрыцы — кошт адной штукі вар'іруецца ад 50 да 70 руб. Вінная карта налічвае больш за 200 пазіцый.

Сярод салатаў — «Уолдорф» з яблыкам і сельдэрэем за 45 руб. і стэйк-салата з вэнджаным сырам за 65 руб. Парфэ з фуа-гра абыйдзецца ў 65 руб., тартар з ялавічыны каштуе 75 руб. Адны з самых дарагіх стэйкаў (380—400 руб. за 100 грамаў) гатуюць з японскай ялавічыны.

Кошт дэсертаў вар'іруецца ад 25 да 30 руб., рыхтуюць чызкейкі, цірамісу і шакаладнае суфле.

Рэстаран працуе з 18:00 да 23:00 з серады па нядзелю.

Каментары3

  • rdged
    17.02.2026
    брэша - паглядзі на тэкст. гэта замежны рэстаран :)))
  • Падатковая, ау
    17.02.2026
    Ды няхай ядуць хоць на 2600! Заплаці падаткі, і кушай спакойна :)))
  • Ёсік
    17.02.2026
    А вось мне цікава, калі ёй прыносяць чэк, просяць гарэтным дзецям грашыма перавесьці, ці гэта толькі жабракоў-наведвальнікаў мака, додо, кэфэсі на касе просяць, ды шчэ вельмі громка, каб паглядзець на рэакцыю наведвальнікаў.

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы9

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі ваенкар, які раней кіпеў шавінізмам, прызнаў, што ўсё паныла. «Праціўнік усё бачыць і загадзя хаваецца»8

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б14

«Можаце рабіць мемы. Дазваляю». Мэр Львова зрабіў забаўную агаворку ў звароце да шведскага караля1

Чаму мужчын трыгерыць «жаночая піўная» і абанементы з улікам менструацыі? Пра што гавораць у шоу Ментусавай і Раецкай50

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы9

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць