Здарэнні44

Жыхар Фаніпаля паўтара года лячыў зубы ў сябе дома без ліцэнзіі

Адзін пакой ён абсталяваў пад стаматалічны кабінет.

Ілюстрацыйнае фота

Ён займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю з 22 студзеня 2025 года па 10 чэрвеня 2026 года без абавязковай дзяржаўнай рэгістрацыі і спецыяльнага дазволу, піша БелТА.

Паслугі аказваліся ў пакоі, абсталяваным пад стаматалагічны кабінет, з выкарыстаннем стаматалагічнага абсталявання, медыцынскіх інструментаў і прэпаратаў.

У судзе грамадзянін, у дачыненні да якога быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, растлумачыў, што скончыў стаматалагічны факультэт і мае вышэйшую медыцынскую адукацыю. Віну мужчына прызнаў, у зробленым раскаяўся і паведаміў, што пайшоў на гэта з-за нізкіх даходаў.

Яму прызначылі штраф 20 базавых велічынь (900 рублёў) з канфіскацыяй 100% даходу, атрыманага ад прадпрымальніцкай дзейнасці. Стаматалагічнае абсталяванне, медыцынскія інструменты і прэпараты канфіскаваныя.

Каментары4

  • беларус
    17.07.2026
    А як выглядае у Фаніпалі рускае

    "Управление занятости населения

    комитета по труду, занятости и социальной защите

    Мингорисполкома

    г. Минск, ул. Берестянская, 20" ?

    У Фаніпалі супрацоўнікам рускай "Государственной службы занятости населения Республики Беларусь" 1,5 гады не плацілі заробак, ці іх там проста ніколі і не было?

    Як ацэньвае пракуратура Рэспублікі Беларусь унёсак рускай "Государственной службы занятости населения Республики Беларусь" у рост рэнтабельнасці расійскага бізнеса

    rabota.by ?
  • Все украинцы в Италии так делают
    17.07.2026
    Или валите к местным ×5
  • deck
    17.07.2026
    снід, як як, на пліце

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць