Грамадства33

Жыхар Нароўлі з нагоды нараджэння сына прабег марафон вакол горада

Яўген 6 ліпеня стаў бацькам другі раз і з гэтай нагоды прабег 42 кіламетры вакол роднай Нароўлі. Робіць падобнае ён не першы раз — 4 гады таму, калі ў яго нарадзілася дачка, ён праехаў на ровары амаль 220 кіламетраў, піша выданне «Моцныя навіны».

Скрыншот з відэа

Гэтым разам мужчына прабег больш за 42 кіламетры, прысвячаючы свой марафон жонцы, якая нарадзіла яму другое дзіця.

Забег даўся Яўгену няпроста, хоць ён намагаўся падрыхтавацца — расклаў загаддзя па маршруце бутэлькі з вадой. 

Нягледзячы на тое, што апошнія кіламетры ён ледзь змог дайсці, гэты жэст атрымаўся надзвычай прыгожым прызнаннем у каханні сваёй жанчыне.

Каментары3

  • Зіта і Гіта
    16.07.2026
    Віншую! Але слухай, так нельга, чатыры хвіліны глядзеў і чакаў хэпі-энда: сустрэчы з дачкой, сынам и жонкай. Працяг будзе?
  • Ганна
    16.07.2026
    Напэўна менавіта гэта цяпер патрэбна яго жонцы. Вось так навіна. І каму гэта цікава?
  • Ахах
    17.07.2026
    Уцякае ад сям'і, калі трэба дапамагаць. :)

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць