Усяго патроху55

Навукоўцы вызначылі рысы твару, якія людзі часцей за ўсё лічаць прывабнымі

Міжнародная група даследчыкаў прааналізавала сотні трохмерных мадэляў чалавечых твараў і выявіла, якія іх асаблівасці найчасцей звязваюць з прывабнасцю. Аўтары падкрэсліваюць, што гаворка не пра ідэальны твар, а пра сукупнасць рыс, якія большасць людзей ацэньвае падобным чынам.

Злева — аўстралійская актрыса Марго Робі, справа — брытанская мадэль Дэвід Гэндзі. Паводле журналістаў Daily Mail, рысы іх твараў найбольш блізкія да сярэдніх мадэляў жаночага і мужчынскага твараў, якія ўдзельнікі эксперыменту ацанілі як найбольш прывабныя. Фота: commons.wikimedia.org, старонка ў інстаграм

Наколькі прыгожым здаецца чалавечы твар, залежыць ад асабістых густаў, культуры і жыццёвага досведу. Аднак даследаванне, на якое звяртае ўвагу Daily Mail, паказвае, што ў ацэнцы прывабнасці існуюць і даволі ўстойлівыя заканамернасці.

Навукоўцы з Нацыянальнага і Кападыстрыйскага ўніверсітэта Афін даследавалі 601 маладога чалавека. Кожнаму ўдзельніку зрабілі трохмернае сканаванне твару.

Каб атрымаць максімальна дакладную карціну, на кожнай мадэлі даследчыкі адзначылі 716 арыенціраў, што дазволіла параўноўваць форму твару ў цэлым, а не толькі асобныя параметры, напрыклад шырыню носа або даўжыню падбародка.

Пасля шэсць незалежных экспертаў — трое мужчын і трое жанчын — ацанілі кожны твар па шкале ад 0 да 100 балаў.

Аналіз паказаў, што жаночыя твары, якія атрымлівалі найвышэйшыя ацэнкі, звычайна былі больш вузкімі, са зніжанай паўнатой у вобласці шчок, вузейшым носам з крыху выступаючым кончыкам і больш поўнымі вуснамі.

Трохмерныя мадэлі жаночых твараў, якія ў даследаванні атрымалі (злева направа) найменшыя, сярэднія і найбольшыя ацэнкі прывабнасці. Дзве апошнія калонкі паказваюць вынік накладання сярэдніх мадэляў найменш і найбольш прывабных твараў, а таксама карту адрозненняў паміж імі: чырвоныя і сінія зоны адлюстроўваюць участкі, дзе форма твару адрозніваецца найбольш. Крыніца: матэрыялы артыкула / Progress in Orthodontics.

У цэлым больш высокая ацэнка прывабнасці была звязаная з больш вуглаватай формай твару, выразнымі контурамі і меншай паўнатой мяккіх тканак твару. Выключэннем была верхняя губа, якая, наадварот, была больш поўнай і крыху больш выступала наперад.

Трохмерныя мадэлі мужчынскіх твараў, якія ў даследаванні атрымалі (злева направа) найменшыя, сярэднія і найбольшыя ацэнкі прывабнасці. Дзве апошнія калонкі паказваюць вынік накладання сярэдніх мадэляў найменш і найбольш прывабных твараў, а таксама карту адрозненняў паміж імі: чырвоныя і сінія зоны адлюстроўваюць участкі, дзе форма твару адрозніваецца найбольш. Крыніца: матэрыялы артыкула / Progress in Orthodontics.

Для мужчын залежнасць аказалася менш выразнай. Тым не менш часцей высокія ацэнкі атрымлівалі твары з больш акрэсленай формай, выразным падбародкам і вуглаватым профілем.

Паводле аўтараў, прывабнасць не вызначаецца нейкай адной «ідэальнай» рысай — носам, сківіцай або падбародкам. Значэнне мае тое, як розныя элементы спалучаюцца паміж сабой.

«Мы часта думаем, што прыгажосць цалкам суб'ектыўная, але дзесяцігоддзі даследаванняў паказваюць: людзі на дзіва часта сыходзяцца ў меркаванні адносна таго, якія твары лічаць прывабнымі», — адзначыў адзін з аўтараў працы Георгіяс Канавакіс.

Даследчыкі таксама нагадваюць, што фізічная прывабнасць можа ўплываць на многія сферы жыцця — ад першага ўражання і знаёмстваў да прафесійных магчымасцяў і рамантычных адносін.

На іх думку, вынікі даследавання могуць дапамагчы спецыялістам, якія займаюцца эстэтычнай карэкцыяй твару, лепш зразумець, якія рысы людзі звычайна лічаць прывабнымі.

Каментары5

  • Абы-што
    26.07.2026
    Ніколі не разумеў, як пры існаванні нейкіх стандартаў прыгажосці большасць людзей, сярод якіх і тоўстыя і худыя, і белыя і чорныя, і з курносымі насамі і з гарбатым знаходзяць сабе пару
  • .
    26.07.2026
    Пры гэтым іх меркаванні па прывабнасці мужчын разыходзяцца паміж сабою больш і не дасягаюць статыстычнай значнасці (P=0.106: 10% імавернасці, што вынік выпадковы).
    Калі набраць больш экспертаў: розных рас, узростаў, з розных мясцовасцей, з рознымі культурнымі стэрэатыпамі, не выключана, што можна выявіць і іншыя прывабныя рысы твару, або наяўнасць некалькіх прывабных тыпажоў.

    Тое, што звычайна распаўсюджвае Daily Mail, мае далёкае дачыненне і да навукі, і да журналістыкі.
  • Кнур
    26.07.2026
    Где ссылка на эту "работу" в хоть каком научном журнале?

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы3

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

МТС мяняе кошт сваіх паслуг1

Стала вядома пра стан Джо Байдэна, які змагаецца з ракам3

У Краснаярскім краі на вяселлі выбухнула бойка. Жаніх у магіле, забойца — на «СВА»18

У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні4

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч41

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі патаемны тунэль8

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак12

«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы3

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць