Культура66

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?

Яго цяжка вымавіць, яшчэ радзей можна пачуць.

Прадстаўніца народа маары. Фота: Joshua A. Bickel / AP

І ўсё ж спецыяльнае міжнароднае журы прызнала самым прыгожым словам у свеце «кайціякітанга» (kaitiakitanga). За гэтым словам хаваецца паняцце, для якога ў славянскіх мовах няма дакладнага адпаведніка, піша Bild.

Гэтае слова паходзіць з мовы маары — карэннага народа Новай Зеландыі. Яно азначае адказнасць чалавека перад прыродай, яго прызванне абараняць і захоўваць яе для будучых пакаленняў.

Пры гэтым маецца на ўвазе значна больш, чым проста ахова навакольнага асяроддзя: паводле светапогляду маары, чалавек — не ўладальнік прыроды, а яе частка і яе захавальнік.

Званне самага прыгожага слова ў свеце прысудзілі ўпершыню.

Гэта зрабіла платформа для вывучэння моў Babbel. Каб выбраць пераможцу, яе каманда прааналізавала дыскусіі ў сацыяльных сетках і на моўных форумах. Міжнароднае журы з лінгвістаў і экспертаў у галіне культуры вызначыла пераможцу.

За гэтае званне спаборнічалі 223 словы з больш як 75 моў. Ацэньваліся не толькі гучанне і вымаўленне, але і значэнне паняцця, яго культурная ўнікальнасць і актуальнасць для людзей ва ўсім свеце.

Фіналісты — словы з партугальскай, японскай і іншых моў

Сярод іншых фіналістаў былі партугальскае «Saudade» — глыбокая туга (такая сумная песня ёсць у Сэзарыі Эвары), японскае «Ikigai» — сэнс жыцця, валійскае «Hiraeth» — туга па страчанай радзіме, слова «Ubuntu» з мовы зулу, якое азначае чалавечнасць і еднасць, а таксама «Luftmensch» з ідышу. Так называюць летуценнага, ідэалістычнага чалавека, якога мала цікавяць матэрыяльныя рэчы і які жыве хутчэй у свеце ідэй.

Каментары6

  • Ці
    17.07.2026
    гэта тыя самыя маоры, якія з'елі ўсіх жывёл на выспах і пачалі есці адзін аднаго? Ці я нешта блытаю?
  • Віталь
    17.07.2026
    Як дастала гэтая гларыфікацыя дзікунскай культуры ва ўсіх яе аспектах. Нашу, еўрапейскую культуру трэба прасоўваць і падтрымліваць!
  • 453543
    17.07.2026
    Ці, Гэта як тыя маскавіты, якія знічтожылі культуру ўсіх народаў, якіх яны захапілі, але лічуць сябе заўсёды правымі. Вось і слова ў іх вельмі добрае ёсць: ДУХОВНОСТЬ (думаю тут нам усім сэнс гэтага ўзвышанага слова зразумелы). Духоўнасць - гэта тое, што робіць іх вышэй, як яны лічуць, за заваяваныя народы.

Цяпер чытаюць

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі11

«Як беларус, бульбу вырошчваю». Як жыве Віталь Тысеў, які перажыў аперацыю на хрыбетніку2

Мядзведзь напаў на намётавы гарадок з турыстамі на Алтаі і разарваў дзяўчыну8

Telegram падаў заяўку на рэгістрацыю новага дамена .gram4

Міністр адукацыі: Рэпетытараў не ўспрымаю ад слова «зусім»34

Беларус абакраў расійскага вайскоўца1

35 гадоў таму ў СССР адбыўся путч. Як адрэагавалі беларусы?5

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ніжагародскую і Тульскую вобласці2

Дзюдзя, кока, лёля, буба і з таго ж шэрагу — папа. Прычым колішняя папа — зусім не цяперашні13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць