Каментары да артыкула

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу

  • Рог
    17.07.2026
    Ага да. А павінны былі напісаць што ён быў шчырым беларусам. Любіў насіць брыль, лапці і вышыванку.
    Тое ж самае вядома ж трэба напісаць пра Adama Mickiewicza oraz Tadeusza Kościuszką

    [Зрэдагавана]
  • Żelazny Wilk
    17.07.2026
    Russia — гэта Russia, ці то белая, ці то чорная, ці то чырвоная.
  • Axe
    17.07.2026
    Ці хто паспрабаваў накіраваць зварот, каб тое выправілі?
  • Нісянеціца
    17.07.2026
    Рэдактар словы на хаду выдумвае? У нас ёсць цудоўнае сваё слова - "лухта". Навошта цягнуть украiнскiя калькi?
  • Так все москвичи Минск деревней считают
    17.07.2026
    А тут какой-то Витебск. Я тоже кстати, хоть и каранны.
  • %
    17.07.2026
    Калі коратка адказаць аўтару, то пра нас, нашы маленькія вескі Віцебск, Менск, Магілеў, пра народ і яго ідэнтычнасьць далей самой Беларусі ніхто і неведае. Ведаюць толькі тое, што ім распавядаюць іншыя дабрадзеі добра перакруціўшы і факты і сутнасьць. Бо самыя мы нічога пра сябе не кажам і не даводзім. Ды й і самі мала што ведаем пра саміх сябе. А ўжо пра суцельную русіфікаванасьць краіны і народа і казаць няма чаго. Так калі яна выглядае як Расея, гаворыць як Расея, паводзіць сябе як Расея, то можа яна і есьць Расея са сваімі маленькімі вескамі
  • Суродзіч
    17.07.2026
    Проста ім на нас шчыра по***.
  • .
    17.07.2026
    Большасць гэтых памылковых штампаў замацаваныя нават у аўтарытэтнай "Encyclopædia Britannica".

    "Marc Chagall (born July 7, 1887, Vitebsk, Belorussia, Russian Empire [now in Belarus]—died March 28, 1985, Saint-Paul, Alpes-Maritimes, France)"
    "Chagall was born in a small city in the western Russian Empire not far from the Polish frontier."

    Тут і састарэлае напісанне Vitebsk, Belorussia, і каша з месцам нараджэння: адначасова і Віцебск, і маленькае мястэчка. Недзе ў першакрыніцах было пра невялікі гарадок пад Віцебскам, пасля гэты факт па прынцыпе пашкоджанага тэлефону скарачаўся, праходзіў праз падвойны пераклад, ізноў аб’яднаўся. І вось маем мутацыю "маленькая вёска Віцебск".

    Якая яшчэ і каля польскай мяжы. Па расейскіх маштабах, мабыць, і каля. А па еўрапейскіх і беларускіх зусім не побач. І пра якую польскую мяжу яны кажуць у 1887-м, у часы РІ? Вось гэтую лухту пра мяжу таксама не першы раз сустракаю.

    Людзі ўвогуле лянівыя, бяздумна скапіраваць нешта не лічыцца грахом. А ў інфармацыйную эпоху павінна лічыцца, асабліва сярод аўтараў энцыклапедый, навін, інфармацыйных таблічак, усяго таго, што распаўсюджваецца на шырокую аўдыторыю. Калі б кожны з пералічаных рабіў фактчэкінг, праверку да першакрыніц, на глыбіню больш за 1-2, фэйкавай інфармацыі ў свеце было б менш.
  • Jan Czeczot
    17.07.2026
    Шагал быў жыдоўскага паходжання, ніякі ён не беларус і не расеец. Тады гэта была тэрыторыя Расійскай Імперыі, сёння Рэспублікі Беларусь. Гэта проста факты.

    Беларусы надта моцна клапоцяцца пра Шагала, Суціна і інш., але пра сваіх як нешта слаба памятаюць. Можа таму гэта далей народ, а не нацыя.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць