Уначы на 18 кастрычніка ў Беларусь з Украіны заляцелі не менш за 9 расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «Шахед».

Першыя два заляцелі праз гарадскі пасёлак Камарын у раёне 21:49, па стане на 22:05 абодва паляцелі ў напрамку Чарнобыльскай зоны.
Далей шахеды заходзілі ў 23:05, 23:39, 00:28, 00:43 і 01: 03. Вядома, што 7 з 9-і «шахедаў» пакінулі Беларусь і вярнуліся ва Украіну.
Паводле інфармацыі паветраных сіл УСУ, 2 БПЛА паляцелі ў Беларусь і не вярнуліся ва Украіну, што з імі было далей невядома.
Каля 23:30 з аэрадрома «Баранавічы» быў узняты дзяжурны знішчальнік ваенна-паветраных сіл Беларусі, які кружыў у небе над Гомельшчынай да 00:30, пасля чаго вярнуўся на базу, піша Беларускі Гаюн.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары