Грамадства1414

Адроджаную прэмію «За свабоду думкі» атрымаў вядомы музычны гурт

У Беларускім доме ў Варшаве адбылося ўрачыстае ўручэнне прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Вяла цырымонію паэтка і тэлевядучая Валярына Кустава, а пераможцаў аб'яўляў кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

Адроджаная пасля перапынку прэмія дасталася гурту Naviband.

На імпрэзу, каб павіншаваць пераможцаў, завітала нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская. Яна прызналася, што Naviband — яе ўлюбёны гурт, які сярод іншага дапамог ёй прыйсці да беларушчыны.

Быў на цырымоніі і Павел Латушка, хоць не выступаў. А дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілінкевіч выступіў і адзначыў:

«У Беларусі таксама вайна, не толькі ва Украіне. І што ж нам трэба зрабіць, каб перамагчы? Каб краіна адрадзілася, трэба не згубіць дух, не згубіць сілу волі. І таму адраджэнне прэміі з'яўляецца сімвалам».

Мінскі інды-поп гурт Naviband быў створаны ў 2013 годзе, калі вакалісты Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка выпадкова сустрэліся і вырашылі спяваць дуэтам.

У наступныя гады музыканты выступалі на буйных пляцоўках і фестывалях і станавіліся пераможцамі музычных нацыянальных конкурсаў у розных намінацыях. У 2017 годзе Naviband перамог у нацыянальным адборы на міжнародны конкурс «Еўрабачанне» з песняй «Гісторыя майго жыцця». Такім чынам песня на беларускай мове ўпершыню трапіла на «Еўрабачанне», дзе прайшла ў фінал.

Летам 2020 года гурт запісаў песню «Іншымі», прысвечаную тагачасным падзеям у Беларусі і асудзіў гвалт сілавікоў у дачыненні да мірных дэманстрантаў. Падчас пратэстаў музыкі выходзілі на маршы, запісвалі відэазвароты і выступалі на дваровых канцэртах. Восенню 2020 года музыкі эмігравалі ў Польшчу. 

У гэтым годзе гурт выдаў вінілавую кружэлку «Песні пра дом», куды ўвайшлі сінглы 2020—2023 гадоў, а таксама стварыў шэраг новых сінглаў: «Прабач», «Сокал», «Арыён», «Мама».

Летам 2024 года кранальная песня «Мама», кавер на якую амаль адразу зрабіў Лявон Вольскі, стала адным з найбольш пазнавальных хітоў у беларускай музычнай прасторы. Цяпер гурт запісаў новы альбом і абяцае прэзентаваць яго восенню.

Прэміяй «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава ўзнагароджваюцца выбітныя творчыя асобы і грамадскія актывісты, якія адзначыліся сваёй дзейнасцю на карысць свабоднай Беларусі. Лаўрэатамі прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава ў розныя гады станавіліся:

  • Паэты і пісьменнікі: Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Уладзімер Арлоў, Уладзімер Някляеў.
  • Літаратары і грамадскія дзеячы: Павал Севярынец.
  • Мастакі: Алесь Пушкін, Алесь Марачкін.
  • Краязнаўцы: Ада Райчонак, Алесь Белакоз.
  • Музыкі і выканаўцы: Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, бард і акцёр Віктар Шалкевіч.
  • Рэжысёр: Валер Мазынскі.
  • Прадпрымальнік і грамадскі дзеяч: Зміцер Дашкевіч.

Каментары14

  • Ганьба
    03.10.2024
    Нацыянальная лідарка якой краіны? Хто яе прызначыў ці прызнаў у гэткай ролі?
  • Acab
    03.10.2024
    Калі ўжо будзе пра тое як адпачывае са сваім мужыком аўтарка гімнаў дэмпартыі спявачка Байансэ?
    Цікава ж, чаго маўчыцё пра творчую асобу
  • Дызайн Даведкі Прыгоннага Новай Беларусі
    03.10.2024
    Распрацавалі ўжо, прэміі раздаеце?! Чат ЖэПэТэ, дура электронная, рыпіць транзыстарамі, што з аднаго загаду праз тры сэкунды распрацуе якікольвек блянк.
    Во брахлівы робат

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць