Еўрасаюз нарасціў выпуск снарадаў больш чым у два разы. Украіне будзе палёгка
Да канца года выпуск Еўрасаюзам 155-мм артылерыйскіх снарадаў мае выйсці на ўзровень 1,4 мільёна за год.

Выступаючы 17 верасня на пленарным пасяджэнні Еўрапарламента, прысвечаным фінансавай і вайсковай дапамозе Украіне, намеснік старшыні Еўрапейскай камісіі Валдзіс Дамброўскіс заявіў, што краіны ЕС працуюць над выкананнем сваёй сумеснай ініцыятывы па пастаўцы аднаго мільёна 155-мм артылерыйскіх снарадаў у год Украіне. На гэты момант выканана прыблізна 70% абяцанага.
Як адзначыў Дамброўскіс, прыняцце закона аб накіраванні 500 мільёнаў еўра на пашырэнне вытворчасці боепрыпасаў прыносіць свае вынікі. Чакаецца, што да канца 2024 года вытворчыя магутнасці краін-членаў ЕС дасягнуць не менш за 1,4 мільёна снарадаў за год.
Намеснік старшыні Еўракамісіі адзначыў, што намаганні па павелічэнні вытворчасці боепрыпасаў і ўмацаванні еўрапейскага абароннага прамысловага патэнцыялу з'яўляюцца важнымі для забеспячэння працяглай дапамогі Украіне, а таксама для папаўнення запасаў дзяржаў-членаў.
Варта адзначыць, што Міністэрства абароны Эстоніі ў канцы 2023 года ацэньвала магутнасці еўрапейскіх вытворцаў прыкладна ў 600 тысяч снарадаў у год. Нямецкі вытворца Rheinmetall у пачатку 2024 года ацэньваў магутнасці ўсіх заходнееўрапейскіх вытворцаў зброі прыкладна ў 550 тысяч снарадаў у год.
Вынікае, што да канца года вытворчасць павінна вырасці больш чым у два разы. Гэта істотна павялічыць забеспячэнне Украіны гэтым відам зброі.
Як не раз паведамлялася, Украіна заяўляла, што ёй неабходна прыкладна 200 тысяч 155-мм артылерыйскіх снарадаў на месяц. Частку з гэтага аб'ёму яна закупляе самастойна.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары