Грамадства33

Намесніцу кіраўніка Талачынскага райвыканкама судзяць за хабар. Пагражае да 15 гадоў

Раней Іна Галубкова таксама ўзначальвала праўладны саюз жанчынаў на Талачыншчыне і хваліла кожнае пасланне Лукашэнкі. А затрымалі яе проста ва ўласным кабінеце за 3000 рублёў хабару.

Іна Галубкова ў студзені 2024. Фота з сайта Талачынскага райвыканкама

Іне Галубковай 52 гады. Яна была намесніцай кіраўніка Талачынскага райвыканкама больш за 10 гадоў.

@nashaniva Чыноўніцу райвыканкама судзяць за хабар. Пагражае да 15 гадоў #беларусь #власть #правительство #урад #улада #лукашенко #ямыбатька #батька #президент #выборы #депутат #нашаніва ♬ DEVIL SOUL - Phonk Killer

У 2018 годзе яе прызначылі раённым дэпутатам па Талачыншчыне. Праўда, акрамя яе, на выбарчым участку не было ахвочых кандыдатаў.

Таксама Галубкова ўзначальвала праўладны Беларускі саюз жанчынаў у Талачынскім раёне. У 2021-м яе дасылалі на Усебеларускі народны сход. Праводзіла яна і дыялогавыя пляцоўкі, дзе хваліла дзеючую ўладу і мудрасць Лукашэнкі.

А ў 2023-м Галубкова так каментавала яго выступ: «Пасланне Кіраўніка нашай дзяржавы зрабіла незабыўнае ўражанне. Тыя акцэнты, якія ён расставіў у сваім шчырым і яскравым выступе, у чарговы раз пацвярджаюць, што беларускі лідар дакладна разумее, якія кірункі развіцця краіны патрабуюць удасканалення».

Іна Галубкова ў 2011 годзе. Фота: «Мой Мір»

Апошні раз Галубкова была заўважаная ў медыя ў студзені 2024 года. А сведчанні пра яе затрыманне з'явіліся ў пачатку лютага. Тады канал «Чуткі Віцебска» паведамляў, што яе «вывелі з кабінета ў кайданках». Па звестках канала «Віцебск, я гуляю», чыноўніцу судзяць за хабар памерам 3000 рублёў.

Іну Галубкову пачалі судзіць 22 жніўня 2024 года і яшчэ не вынеслі прысуд. Яе вінавацяць па двух артыкулах — «атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры або асобай, якая займае адказнае становішча» (ч. 3 арт. 430 КК) і «перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў» (ч. 3 арт. 426 КК). Чыноўніцы пагражае ад 5 да 15 гадоў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Хабарнікі-нішчаброды
    10.09.2024
    У абсалютнай большасці выпадкаў здымаюць і/ці аддаюць пад суд намеснікаў, а не іх начальніка. Так і ў расеі, так і ў нас. Хаця хабары насамрэч нясуць начальніку. Не можа намеснік перанакіроўваць буйныя фінансавыя патокі сабе ў кішэню, калі ён не занёс наверх. Але тут зусім драбяза - усяго 3000 byn. Можа сапраўды не падзялілася.
  • красивая
    10.09.2024
    Через год выпустят и отправят подымать неподымаемый колхоз.
    Они наладили груговорот взяточников и воров, т.к. нормальные в эту систему не пройдут, фильтры и пылесосы подымающие взяточников и воров в верх, не позволяют попасть нормальным.
  • Брейкін ньюз
    10.09.2024
    Лукашысты крадуць і бяруць хабар. Ніколі ж такога не было і вось ізноў..

Цяпер чытаюць

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю велізарнае задавальненне». У беларускай вёсцы пасяліліся камерунскія козы3

Італьянец заяўляе, што ягоная піца — найлепшая ў вёсцы Крывая Бяроза. Чыноўнікі сумняюцца14

Кіроўца выпадкова заправіў поўны бак, а цяпер хоча вярнуць свае грошы. Ці мае ён рацыю?6

Яшчэ двух палітвязняў асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»1

Хто жыве ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку побач з прапагандыстам Турам?4

У ААЭ патлумачылі, чаму гэта краіна выйшла з АПЕК

У Сінгапуры школьнікаў за булінг будуць лупцаваць розгамі13

У Мінску адбыўся абвал у жылым доме7

Марыя Калеснікава засвяцілася на акцыі пратэсту Pussy Riot і Femen супраць удзелу Расіі ў Венецыянскім біенале ФОТАФАКТ18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць