Меркаванні44

Ці працягне Лукашэнка партыямі выпускаць палітвязняў? Разважае Карбалевіч

Днямі Лукашэнка выдаў указ аб памілаванні 30 палітвязняў. Гэта ўжо другая хваля вызвалення памілаваных. «Наша Ніва» спытала ў аналітыка, ці варта спадзявацца, што Лукашэнка працягне выпускаць палітвязняў партыямі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Mikhail Metzel/AP

Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч лічыць, што ў верасні на волю выйдзе яшчэ адна порцыя палітвязняў.

«Пра гэта сведчаць самі ўлады. У калоніі прыехала шмат чыноўнікаў, якія патрабуюць пісаць прашэнні аб памілаванні. Васкрасенскі казаў, што нібыта напісана 900 прашэнняў.

Таму хутчэй за ўсё да 17 верасня выйдзе чарговая партыя палітвязняў. А вось што будзе далей, прадказаць цяжка», — кажа аналітык.

Чаму ўвогуле Лукашэнка пайшоў на такія крокі?

Палітолаг агучвае два магчымыя матывы, чаму Лукашэнка пачаў крыху выпускаць палітвязняў. На яго думку, ён такім чынам гуляе адразу на дзве аўдыторыі, першая з якіх — унутраная.

«Гэта спроба палепшыць свой імідж напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2025 года, зрабіць яго больш гуманным і чалавечным. Сітуацыі, калі зняволеныя паміраюць у турмах, выглядаюць нядобрымі нават з пункту гледжання яго прыхільнікаў», — лічыць Карбалевіч.

Пры гэтым улада адначасова пасылае сігналы, што ніякай лібералізацыі не будзе.

«Працягваюцца новыя затрыманні, ідзе працэс па пераводзе значнай колькасці людзей з хатняй хіміі ў калоніі. Для Лукашэнкі гэта вельмі прынцыповы момант, каб людзі не расслабляліся і не падумалі, што адбываецца нейкая лібералізацыя».

Валер Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Другім адрасатам, на каго накіраваныя гэты дзеянні, Валер Карбалевіч называе Захад.

Аналітык мяркуе, што Лукашэнка хоча дабіцца ад Захаду прызнання вынікаў наступных выбараў.

«У разуменні Лукашэнкі Захад павінен змірыцца з тым, што адбылося ў 2020 годзе, і перагарнуць гэтую старонку, зразумець, што ў Беларусі ёсць вось такая новая сістэма і нікуды ад гэтага не падзецца».

Гэтае прызнанне, мяркуе аналітык, патрэбна Лукашэнку таму, што жыць ва ўмовах, калі значная частка свету не прызнае цябе легітымным кіраўніком, не камфортна. Таму прызнанне на Захадзе можа быць важным для Лукашэнкі.

Фактар перамоў

Другі матыў — магчымыя перамовы паміж Расіяй і Украінай.

«Калі яны раптам здарацца, то зразумела, што Лукашэнка хацеў бы ўзяць у іх удзел. І калі такая сітуацыя ўзнікне, то ў заходніх краін і тых жа ўкраінцаў можа ўзнікнуць пытанне: «А ты хто такі?»

Фота: Evgenia Novozhenina/AP

Таму, дзеля таго, каб такія пытанні не ўзнікалі, яму і патрэбнае гэта прызнанне. Яму трэба, каб яго лічылі хай не вельмі дэмакратычным, але легальным кіраўніком беларускай дзяржавы. Па гэтай прычыне Лукашэнка і падае такія маленькія сігналы, спрабуе зандзіраваць», — мяркуе Карбалевіч.

Аналітык лічыць, што такім чынам Лукашэнка паказвае, што ён і далей можа ісці па гэтым шляху, калі будуць зробленыя пэўныя крокі насустрач.

Пры гэтым, на думку Карбалевіча, у Лукашэнкі няма ніякага дакладнага плану, як крок за крокам дзейнічаць далей.

«Цяпер адбываюцца спробы праверыць магчымасці і рэакцыі, і ўжо ў залежнасці ад вынікаў будуць рабіцца наступныя крокі».

Лукашэнка разлічвае на адлігу адносін з Захадам?

Карбалевіч лічыць, што Лукашэнка спрабуе паўтарыць гісторыю 2010-х гадоў, калі пасля прэзідэнцкіх выбараў і разгрому апазіцыі ўсё было замарожана і эксперты казалі, што ніякай адлігі ў адносінах з Захадам не будзе.

«Але потым здарыўся Крым і пачаўся працэс размарозкі, хоць рэжым радыкальна не змяніўся. Хутчэй, змянілася стаўленне Захаду да рэжыму. Прыкладна на такую схему і разлічвае Лукашэнка. І нягледзячы на тое, што сітуацыя ў параўнанні з тым перыядам радыкальна змянілася, Лукашэнка працягвае дзейнічаць па аналогіі. Маўляў, калі такое было раней, то чаму не можа быць цяпер».

Каментары4

  • Алесь
    24.08.2024
    Например количество политических заключенных приблизительно около 1500(по неофициальным данным 5000). Оно на плато и даже немного снизилась. А что лукашенко будет делать при новом взрыве? Ведь садить больше не куда новых политических. Тюрьмы рассчитаны на 30 000 человек.
    Раньше он сожал лидеров протеста и это имело на них влияния,а сейчас метут всех вподряд. Вот это надо широко освещать. Что новых политических репресий не будет пока сидят старые и можно смело выходить на улици в 2025г.
  • Алесь
    24.08.2024
    Вообще меня удивляют некоторые родственники политических заключенных. Которые критикую Тихановску. Им главное что бы их родной человек вышел,а что на его место посадят другого чьего то родного человека это их не волнует.
  • Беня
    25.08.2024
    А кто этот гигант мысли?

Цяпер чытаюць

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах17

СветАбноўлена17

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве сярод белага дня на вачах паліцыі кадыраўцы выкралі чалавека. Дзе ён цяпер, ніхто не ведае3

У гістарычным цэнтры Гродна разбурылі яшчэ два старыя дамы

20-гадовая беларуска прадала сваё немаўля ў Маскве2

«Дадаем слабіцельнае ў алкаголь расійскім салдатам». Як украінскія жанчыны змагаюцца з акупантамі2

Маладая ўкраінская акрабатка трагічна загінула ў Тайландзе, сарваўшыся з 15-метровай вышыні

Музычны тэатр у Мінску збіраюцца закрыць на рэканструкцыю ў 2026 годзе

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях23

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»3

Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — культавы добраахвотнік, які прыйшоў у армію ў 2022-м6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах17

СветАбноўлена17

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць