З 1 па 8 жніўня суддзя Наваполацкага гарадскога суда Таццяна Хрыпач разбірала справу бубнача наваполацкага гурта Paranoia Dolls Дзмітрыя Шалака і вынесла па ёй прысуд, піша «Віцебская вясна».

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, Дзмітрый Шалак з ліпеня 2021 года па красавік 2022 года ў розных тэлеграм-суполках размясціў з мабільнага тэлефона шэраг каментароў. У іх нібыта ўтрымліваліся «выражаныя ў непрыстойнай форме абразы ў адрас кіраўніка дзяржавы, а таксама прадстаўнікоў улады».
Суд прызнаў Дзмітрыя Шалака вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
У выніку Дзмітрыя асудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і да штрафу памерам 200 базавых велічыняў (8 тысяч рублёў). Сёлета ў лютым мужчына ўжо быў асуджаны па гэтых самых крымінальных артыкулах.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары