Спорт44

Аліна Змушка заняла ў алімпійскім фінале восьмае месца

У фінальным заплыве на 100 метраў брасам беларуская плыўчыха Аліна Змушка паказала вынік 1:06.54. Гэтага хапіла толькі для таго, каб заняць апошняе, восьмае месца.

Аліна Змушка

Алімпійскай чэмпіёнкай на гэтай дыстанцыі стала паўднёваафрыканка Таццяна Сміт, серабро і бронза адпаведна ў кітаянкі Тан Цянцін і ірландкі Моны Макшары.

«У прынцыпе, выступ ацаню на здавальняюча. Абнавіла рэкорд Беларусі, — сказала Аліна Змушка каналу @olympicteamby. — У фінале трохі далося ўсё цяжэй, эмацыйна або фізічна — будзем разбірацца. Галоўнае — зрабіць правільныя высновы. Лёгкасці, як у паўфінале, не было. Эмацыйна адчуваю сябе добра, мяне падтрымліваюць, таму цяпер трэба рыхтавацца да наступнай дыстанцыі. 200 м таксама плаваю добра», — адзначыла Аліна Змушка.

Сёння раніцай таксама пачала свае выступленні іншая беларуская плыўчыха, Настасся Шкурдай. Праўда, без асаблівага поспеху. На дыстанцыі 100 метраў на спіне яна ў кваліфікацыйным заплыве паказала вынік 1.00,94 секунды і далей, у паўфінал, не прайшла.

Каментары4

  • Улад
    29.07.2024
    З сённяшнім вынікам 1:06:54 яна ўчора нават не трапіла б у фінал.
  • Цукенголш
    29.07.2024
    Яна беларуска, і радзіма ў яе ёсьць. А вось у вас няма сумленьня.
  • Заўзятар
    30.07.2024
    Шчыра кажучы, не стаў бы за такіх "спартоўцаў" заўзець ні пры якіх раскладах. Беларуская краіна мусіць быць беларускай і дэмакратычнай. Толькі ў гэтым выпадку будзе сэнс падтрымліваць атлетаў, якія выступаюць за яе.

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць