Улада33

У Брэсце затрыманы актывіст «Маладога фронту» Іван Стасюк

паведаміла намеснік старшыні арганізацыі Таццяна Шапуцька.

Паводле яе слоў, гэта адбылося днём 3 лютага. «Ён выйшаў з дому і не вярнуўся. Толькі на наступны дзень маці Івана даведалася, што ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Брэсце і падазраецца ў злосным хуліганстве. Ён затрыманы на тры дні», — сказала Шапуцька.

Як удалося высветліць сябрам Стасюка,

23 студзеня ў Брэсце адбылася масавая бойка.

Адзін са сведак па фотаздымках і прадастаўленай міліцыянерамі відэатэцы нібыта пазнаў Стасюка.

6 лютага яго павінны альбо выпусціць са следчага ізалятара, альбо прад’явіць абвінавачанне.

Пракурор таксама можа прыняць рашэнне аб працягу знаходжання ў ІЧУ на тэрмін да 10 дзён.

Як адзначыла Шапуцька, у Стасюка быў намер вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, а напярэдадні арышту двое яго сяброў — Міхаіл Ільін і Юлія Пашко — атрымалі пісьмовыя папярэджанні з пракуратуры аб магчымым прыцягненні да крымінальнай адказнасці за ўдзел у дзейнасці не зарэгістраванай у Беларусі арганізацыі «Малады фронт».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Аплявуха ва ўрадавым самалёце. Што магло выклікаць гнеў Брыжыт Макрон?4

21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну19

У ЗША аўтарку дзіцячай кнігі пра пераадоленне гора прысудзілі да пажыццёвага тэрміну за забойства мужа3

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»3

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць6

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць