Незвычайны выпадак: у Мінску таксіст вярнуў грошы пенсіянерцы, калі зразумеў, што дапамагае махлярам
Куратары нават прапаноўвалі яму ў пяць разоў болей заробку, але мужчына ўсе роўна адмовіўся.

У міліцыю звярнулася пажылая жанчына, якая расказала, што невядомая паведаміла ёй пра ДТЗ па віне яе дачкі.
Пенсіянерка перадала кур'еру 8000 даляраў для нібыта спрыяльнага вырашэння пытання. Аднак праз час кур'ер вярнуўся і аддаў назад усе грошы. Аператыўнікі ўстанавілі, што кур'ерам махляроў аказаўся 25-гадовы таксіст, паведамляе прэс-служба МУС.
Ён расказаў, што знайшоў падпрацоўку ў месенджары і павінен быў забраць грошы і перавесці іх на крыптакашалёк. Але атрымаўшы ад мінчанкі грошы, ён звязаўся з заказчыкам, і зразумеў, што гэта аферысты.
«Мужчына сказаў куратару, што верне грошы, і куратар прапанаваў у 5 разоў павялічыць аплату, але таксіст адмовіўся і пазбег крымінальнай адказнасці», — пракаментавалі ў прэс-службе.
Затрымалі пенсіянерку, якая стала ахвярай махляроў, а пасля стала ім дапамагаць
Тэлефонныя махляры рэанімавалі старую схему падману. Як ні дзіўна, яна працуе
Махляры прапануюць квіткі са зніжкай на маршруткі «Атлас»
Махляры прымусілі пенсіянерку ўзяць тры крэдыты і нават зрабілі сваёй памагатай
Махляры прыдумалі новую схему: грошы патрабуюць за разблакаванне тэлефона
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары