Гісторыя1111

Сенсацыйная знаходка на Менцы — для чаго нашы продкі выкарыстоўвалі гэту фігуру 1000 гадоў таму?

Цікавая версія аднаго з гісторыкаў — цмокі тут не пры чым.

Знаходка на Менцы. Фота: Інстытут гісторыі НАНБ

Пры раскопках гарадзішча на Менцы знайшлі зааморфную фігуру, якой 1000 гадоў. Загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Андрэй Вайцяховіч выказаў меркаванне, што гэта цмок ці іншая жывёла з дзюбай.

Сама фігура, па яго словах, была часткай драўляных клецяў, якія знаходзіліся ў аснове вала гарадзішча і была засыпаная зямлёй. Гісторык выказаў здагадку, што гэта магло быць звязана з паганскім уяўленнем пра свет ці гэта была частка традыцыйнага дэкору.

Іншы ж гісторык Яўген Малікаў мае сваю версію. Скульптура — гэта галава барана з характэрнай выцягнутай мордай і закручанымі рагамі, прыводзіць яго меркаванне «Мова Гомель».

Знаходка на Менцы. Фота: Інстытут гісторыі НАНБ

Гісторык адзначае, што падобная скульптура ёсць і ў Мірскім замку, які будавалі ў пачатку 16 стагоддзя. На знешняй паверхні паўднёвай сцяны замка бачны моцна выступаючы камень, форма якога нагадвае галаву барана.

«Мне падаецца, што гэта ўсё-такі сведчанне нейкіх вельмі старажытных уяўленняў нашых продкаў аб дадатковых магічна-рытуальных спосабах умацаваць свае абарончыя збудаванні», — лічыць гісторык.

Цікава, што вядома антычная традыцыя афармляць працоўную частку сценабітных таранаў бронзавым наканечнікам у выглядзе галавы барана.

«Не думаю, што старажытныя жыхары цэнтральнай Беларусі добра ведалі апісанні сценабітных механізмаў у антычных аўтараў, больш праўдападобна, што яны карысталіся агульнапрынятымі ў той час уяўленнямі, якія вобразна пераасэнсоўваліся пад свае канкрэтныя патрэбы», — тлумачыць сваю версію Малікаў.

Каментары11

  • Ён
    07.07.2024
    Ад Рэд. паправілі, дзякуй за заўвагу
  • Ага
    07.07.2024
    Цікавая вэрсія ад гісторыка, які публічна хаміць на Фэйсбуку і выказваецца на ўсе тэмы, ад старажытнасьці да ХХ стагодзьдзя, хоць сам абараняўся толькі па гомельскім дойлідзтве ХІХ стагодзьдзя.
  • Historyk A.
    07.07.2024
    Dzie vy ubačhyli tut halavu barana, ci cmoka? Heta ž dziuba ptuški, hiba nie?

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Слон з мёртвым сланянём, каёт у Сан-Францыска, пума на агароджы… Вось якія работы сталі сёлетнімі пераможцамі конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды»

Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп12

Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні

Харватыя карыстаецца жаданнем Чарнагорыі ўступіць у Еўрасаюз, каб павырашаць на сваю карысць старыя спрэчкі6

Майку Майкла Джордана прадалі на аўкцыёне за рэкордныя 14 мільёнаў даляраў

Праца Starlink для ўкраінскай арміі пачала аднаўляцца7

Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца. Дах цалкам адрэстаўраваны2

Затрымалі мужчыну, які застрэліў пяцярых украінскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці8

Як будзе выглядаць новы цэнтр экстрэмальных відаў спорту на Нарачанскай у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць