За рулём легкавіка, што ўрэзаўся ў маршрутку пад Маладзечнам, быў трэнер-баксёр, які вяртаўся з Гульняў БРІКС у Казані
«Заснуў, напэўна. Усю ноч дабіраўся дадому з Казані».

Аўтамабілем «Фальксваген Гольф», які ўчора раніцай, 25 чэрвеня, сутыкнуўся на трасе Маладзечне — Мінск з маршруткай, у выніку чаго тая перакулілася, кіраваў вядомы маладзечанскі трэнер па боксе Сяргей Асанаў, бацька баксёра-прафесіянала Дзмітрыя Асанава, піша Kraj.by.
Сяргей Леанідавіч сказаў, што з ім ужо ўсё ў парадку. Стацыянарнае лячэнне ў бальніцы яму не трэба. Лячыць траўмы твару і ногі ён будзе дома.

— Так, сутыкнуўся я з маршруткай. Не ведаю, як і чаму гэта здарылася. Заснуў, напэўна. Усю ноч дабіраўся дадому з Казані, з гульняў БРІКС. У машыне быў адзін. Мяне адвезлі ў бальніцу, аказалі медыцынскую дапамогу. Увесь твар мне пасекла. І яшчэ нагу пашкодзіў. Ад шпіталізацыі я адмовіўся. Траўмы буду лячыць дома. Усё ўжо нармальна са мной, — сказаў Сяргей Асанаў.

Тым часам па факце ДТЗ заведзена крымінальная справа.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары