Беларускі баксёр Дзмітрый Асанаў вырашыў не працягваць кантракт са зборнай, а паспрабаваць сілы ў прафесійным боксе. Пра гэта ён напісаў у сваім інстаграме.

«Са студзеня 2022 года пачнецца новы этап у маім жыцці! І гэта наўпрост звязана з маёй кар'ерай. У гэтым годзе я прыняў цвёрдае рашэнне не працягваць кантракт у зборнай!
І гэта ў першую чаргу звязана з тым, што я хачу развівацца далей. Мяне ніколі не матывавала думка, што я магу быць у зборнай да «пенсіі».
Дык што ж далей? Хачу паспрабаваць свае сілы ў прафесійным боксе і трохі ў трэнерскай дзейнасці! Пагатоў, за кошт сваёй аматарскай кар'еры ў мяне ёсць прапановы па прафесіяналах.
Так, будзе не лёгка, прыйдзецца прыкласці вельмі шмат намаганняў, назапасіцца цярпеннем і выйсці за межы «зоны камфорту». Але ў гэтым ёсць свой кайф, свая рамантыка», — напісаў Асанаў.
У 2020 года Асанаў падпісаў ліст за сумленныя выбары.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары