Спорт1010

Сёння стартуе чэмпіянат Еўропы па футболе. Хто пераможа?

Яго фаварытамі называюць зборныя Францыі, Англіі, Іспаніі і Германіі.

Заўзятары Шатландыі ў Мюнхене. Фота: Antonio Calanni / AP

Сёння ў Германіі стартуе 17-ы чэмпіянат Еўропы па футболе. Матч адкрыцця паміж зборнымі Германіі і Шатландыі пройдзе ў Мюнхене і пачнецца а 22-й гадзіне.

Гульні пройдуць на стадыёнах Берліна, Дортмунда, Дзюсельдорфа, Франкфурта, Гамбурга, Кёльна, Лейпцыга, Мюнхена і Штутгарта.

Склад групаў:

Група А: Германія, Шатландыя, Венгрыя, Швейцарыя.

Група В: Іспанія, Харватыя, Італія, Албанія.

Група С: Англія, Славенія, Сербія, Данія.

Група D: Польшча, Нідэрланды, Францыя, Аўстрыя.

Група Е: Бельгія, Славакія, Румынія, Украіна.

Група F: Партугалія, Турцыя, Грузія, Чэхія.

У 1/8 фіналу выходзяць па дзве каманды з групы і чатыры з шасці камандаў, што паказалі лепшыя паказчыкі на трэціх месцах.

Ад заўтра на турніры штодня будуць гуляцца пераважна па тры паядынкі. Вось расклад першага туру

Субота

Венгрыя — Швейцарыя (16:00)
Іспанія — Харватыя (19:00)
Італія — Албанія (22:00)

Нядзеля

Польшча — Нідэрланды (16:00)
Славенія — Данія (19:00)
Сербія — Англія (22:00)

Панядзелак

Румынія — Украіна (16:00)
Бельгія — Славакія (19:00)
Аўстрыя — Францыя (22:00)

Аўторак 

Турцыя — Грузія (19:00)
Партугалія — Чэхія (22:00).

Групавы турнір будзе працягвацца да 26 чэрвеня (серада), прычым матчы трэцяга туру адной групы пройдуць у адзін час.

Матчы 1/8 фіналу пройдуць 29 чэрвеня — 2 ліпеня (па дзве гульні ў дзень). Фінал — 14 ліпеня.

Тэлеканалы СТБ і «РТР-Беларусь» паабяцалі паказваць усе гульні ў Беларусі, спаслаўшыся на дамову з УЕФА.

А за каго вы будзеце перажываць у адсутнасць Беларусі, якая ніколі ў топ-турніры не прабівалася?

Каментары10

  • Skaŭzer
    14.06.2024
    Za angła-saksaŭ!!)
  • Дзед
    14.06.2024
    Стаўлю 30 франкаў на Францыю.
  • баец ПКК
    14.06.2024
    Украина :)

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам44

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі7

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»6

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна78

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам44

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць