Грамадства2020

Вайскоўцы: Супрацьпяхотныя міны «Лепесток» немагчыма раскідваць уручную

Арганізацыя былых сілавікоў Байпол, якую ўзначальвае Аляксандр Азараў, выступіла з інсайдзерскай заявай пра тое, што місіяй забойцы польскага пагранічніка было раскідванне супрацьпяхотных мін «Лепесток». Але апытаныя «Нашай Нівай» вайскоўцы называюць гэту задачу немагчымай. І вось чаму. 

«Міны «Пялёстак» («Лепесток», ПФМ-1) у колькасці каля 30 штук мігранты павінны былі раскідаць на польскай тэрыторыі для таго, каб справакаваць падрыў каго-небудзь, каб абвінаваціць Польшчу ў выкарыстанні мін супраць мігрантаў. У беларускім грамадстве загадзя запушчаны слых, што палякі замініравалі мяжу. Аднак падчас спробы прарыву мяжы міны не ўдалося пераправіць на польскі бок, адзін з мігрантаў ударыў польскага салдата 1-й бранятанкавай брыгады Матэвуша Сітака нажом, ад чаго той пазней памёр у шпіталі», — сцвярджаў Байпол.

Міна «ПФМ-1», фота: kanaldim.tv

Але адразу некалькі былых і дзейных ваенных, у тым ліку выкладчыкаў профільных устаноў, напісалі ў «Нашу Ніву», што такая версія не можа быць праўдай з фізічных прычын. 

«Мініраванне ПФМ-1 адбываецца так — гэтыя міны загружаюць у кантэйнеры, а пасля адстрэльваюць з рэактыўнай сістэмы або з авіяцыйнага носьбіта. Гэта называецца «дыстанцыйным мінаваннем». Крылы-пялёсткі міны спраектаваны для таго, каб яна ў паветры прымала такое становішча, якое дазволіць ёй правільна ўпасці і ўзвесціся (актывавацца) пры ўдары аб зямлю.

Чалавечай сілы не хопіць для таго, каб узвесці міну. А калі раскрыць яе саматужна і кінуць, то яна ўзарвецца адразу ж. Версія аб «Пялёстках» для мяне — трызненне», — расказвае чалавек, які меў справу з гэтай выбуховай прыладай. 

«Калі падысці да самой логікі — што адны мігранты кінуць 30 саматужных мін, а іншыя мігранты павінны на іх падарвацца, каб потым Мінск абвінаваціў Польшчу ва ўзвядзенні мінных палёў, — то нічога няясна. Дзе гарантыя, што на іх падарвуцца менавіта мігранты? Міны не выбіраюць, каго падарваць, а палякі са свайго боку мяжы ходзяць часцей. Не кажучы пра тое, што пры разрыве можна дакладна ідэнтыфікаваць, што за баявы сродак здэтанаваў, таму канцы ў ваду не схаваеш. І не кажучы пра тое, што саму міну лёгка заўважыць, таму польскі памежнік лёгка яе ідэнтыфікуе на зямлі», — дадаў іншы наш суразмоўца. 

Яны сыходзяцца ў меркаванні, што беларускаму грамадству рэтранслявалі чарговую канспіралагічную выдумку.

Каментары20

  • 321
    13.06.2024
    Зноў нейкая танная канспіралогія ад Азарава. Ну не маеш што сказаць па тэме - сядзі маўчы, будзеш хоць выглядаць на разумнага. Дык не...
  • Справядлівы
    13.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ганьба
    13.06.2024
    І такое трызненне ва ўсім ад людзей, што атачаюць Ціханоўскую! Азараў быў ёй прызначаны Міністрам з доступам да 200,000 чылавек у Плане Перамогу, уявіць толькі!!!

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту60

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу6

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту60

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць