Аўто88

Lada ўпершыню прадставіла сваю новую мадэль — Iskra. Што за яна?

На Пецярбуржскім міжнародным эканамічны форуме АўтаВАЗ паказаў новую мадэль у лінейцы — Lada Iskra. Яе планавалі вывесці на рынак яшчэ летась, але праз санкцыі расійскаму аўтавытворцу давялося скарэктаваць планы.

Фота: скрыншот з відэа на ютуб-канале «За рулём»

З'явіцца 6-ступеньчатая механіка

Новую Lada пабудавалі на «адаптаванай» платформе CMF-B LS ад Renault-Nissan. На гэтай жа платформе ў Еўропе выпускаюць Dacia Logan трэцяга пакалення.

На Lada Iskra упершыню за ўсю гісторыю існавання Lada з'явіцца 6-ступеньчатая механіка. Яна будзе працаваць у пары з бензінавым 16-клапанным рухавіком аб'ёмам 1,6 літра магутнасцю 106 к.с.

Аўтамабіль у базавай версіі будзе прадавацца з 8-клапанным рухавіком на 1,6 літра магутнасцю 90 к.с. і 5-ступеньчатай механікай.

Таксама будзе даступны варыянт з аўтаматычнай каробкай перадач.

Фота: скрыншот з відэа на ютуб-канале «За рулём»

Мільярдныя выдаткі і высокі ўзровень лакалізацыі

З'яўленне «іскры» называюць першай перамогай на шляху па імпартазамяшчэнні, якую ўдалося дасягнуць за два гады. На прэзентацыі паведамілі, што праект па распрацоўцы новага мадэльнага шэрагу абышоўся ў 23 мільярды расійскіх рублёў (гэта каля 259 мільёнаў даляраў). Паведамляецца, што для яе выпуску лакалізавалі звыш двух тысяч кампанентаў. Узровень лакалізацыі ацэньваюць у 3/4.

Серыйны выпуск «іскры» запланаваны на пачатак наступнага года. Аўтамабіль прапануюць у кузавах седан, універсал і крос-універсал.

Фота: скрыншот з відэа на ютуб-канале «За рулём»

Што пачым?

АўтаВАЗ пазіцыянуе Lada Iskra як нешта сярэдняе паміж Lada Granta і Lada Vesta. Дакладная цана навінкі невядомая, але эксперты выказваюць меркаванне, што цэны будуць у межах 1,1 — 1,5 мільёна расійскіх рублёў, што складае каля 12 400 — 16 800 даляраў.

У год плануюць выпускаць ад 70 да 100 тысяч «іскраў».

Каментары8

  • За это
    06.06.2024
    17 тысяч даляраў аххахаха)))
  • Axel Justas
    06.06.2024
    Вядро са шрубамі ў новай афарбоўцы. Яно хоць заводзіцца, ці адразу з магазіна трэба талкаць пешшу дахаты ды перабіраць карбюратар?
  • Алесь
    06.06.2024
    23000000000 руб = 23 00000000 дал, гэта па якім курсе?)))

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране48

Светабнаўляецца48

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры12

Наступ Украіны на Поўдні: якія яго мэты і вынікі1

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна8

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі9

Спыняе працу «Дом Брэсцкага бусла», які займаўся ратаваннем птушак4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране48

Светабнаўляецца48

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць