Грамадства33

Некаторыя 11-класнікі, якія плануюць паступаць за мяжу, не могуць атрымаць у Мінадукацыі патрэбную даведку

Будучыя выпускнікі, якія сёлета збіраюцца паступаць за мяжу, сутыкнуліся з праблемай.

Ілюстрацыйнае фота: mir.pravo.by

У дадатак да апастылю атэстата ВНУ просяць у іх даць даведку, што школа, якую абітурыент сканчае, можа выдаваць дакументы дзяржузору. Аднак Дэпартамент якасці адукацыі ў атрыманні такога дакумента нечакана стаў адмаўляць, піша «Люстэрка».

Андрэй — тата 11-класніка, які сёлета збіраецца паступаць у адзін з польскіх універсітэтаў. Мужчына распавядае, што звычайна даведку, пра якую ідзе гаворка, выпускнікі бралі ў Дэпартаменце кантролю якасці адукацыі Мінадукацыі.

— У дакуменце ўтрымліваецца інфармацыя, што школа, якую скончыла дзіця, мае акрэдытацыю ў Беларусі і можа выдаваць дакументы дзяржаўнага ўзору, — тлумачыць суразмоўца. — Акрамя таго, у ёй указваюць, што атэстат, які падаў абітурыент, пацвярджае: яго ўладальнік сапраўды атрымаў агульную сярэднюю адукацыю і можа працягнуць вучобу ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі на тэрыторыі Беларусі.

Яшчэ ў даведцы ёсць звесткі «аб адпаведнасці адзнак». Напрыклад, тое, што ацэнкі 9-10 балаў адпавядаюць пяцёрцы («выдатна»), а, дапусцім, 6-8 — чацвёрцы («добра»).

Андрэй дакладна не ведае, ці патрэбныя такія даведкі ва ўсе замежныя ВНУ. Але польскі ўніверсітэт, куды збіраецца яго сын, такі дакумент просіць. Сын гэтай вясной змог атрымаць патрэбную даведку. А вось іх знаёмым, якія звярнуліся ў Дэпартамент кантролю якасці адукацыі на днях, у ёй адмовілі.

Патлумачылі гэта тым, што нібыта яе выдача не прадугледжаная законам і раней яе таксама нельга было выпісваць.

Па словах суразмоўцы, у чатах дзеці, якія ў гэтым годзе збіраюцца паступаць за мяжу, і іх бацькі, пішуць, што і іншыя абітурыенты, якія звярнуліся нядаўна ў Дэпартамент, таксама сутыкнуліся з падобнай праблемай.

— Знаёмым сказалі, калі гэтую даведку ўключаць ва ўказ № 200, то яе выдадуць, — распавядае суразмоўца і тлумачыць: — у гэтым дакуменце апісаны адміністрацыйныя працэдуры, якія тычацца адукацыі (напрыклад, дублікаты якіх дакументаў можна атрымаць). Тут сапраўды няма звестак аб гэтай даведцы.

Што кажуць чыноўнікі?

У Дэпартаменце кантролю якасці адукацыі сітуацыю з даведкамі пацвердзілі. У прыёмнай не адмаўлялі, што летась выпускнікі такі дакумент атрымлівалі.

— [Але] на сённяшні дзень мы такую інфармацыю ўжо не выдаем, — паведамілі там, — гэта не адносіцца да пераліку адміністрацыйных працэдур (не ўваходзіць у пералік [дакументаў], зацверджаных указам Лукашэнкі ад 2010 года №200). Таму мы, як дзяржорган, выдаваць такую інфармацыю не можам. У гэты пералік уваходзіць толькі апастыль. Калі вам трэба праапастыляваць дакумент, тады, калі ласка, падыходзьце на Казлова, 28 (адрас дэпартамента).

Таксама журналісты спыталі ў Дэпартаменце, як быць, калі ад гэтага дакумента залежыць паступленне. У ведамстве прапанавалі напісаць у Міністэрства адукацыі электронны зварот. Адказ паабяцалі цягам 15 дзён.

— Гэта будзе як перапіска: вы напісалі, вам адказалі. Ці будзе гэта з'яўляцца дакументам для той жа Польшчы, я не ведаю, — сказалі ў Дэпартаменце.

Акрамя таго, там нагадалі, што некаторыя школы размяшчаюць сертыфікаты з пацвярджэннем акрэдытацыі на сваіх сайтах. Магчыма, выказала здагадку чыноўніца, замежнаму ўніверсітэту будзе дастаткова гэтага фота.

— У нас усе школы акрэдытаваныя, таму яны выдаюць дакумент аб адукацыі, — нагадалі там.

Андрэй распавядае, што людзі, якія трапілі ў такую бюракратычную пастку, у лістах плануюць указваць наступнае: «Я такі, скончыў школу тады, мой атэстат нумар такі, прашу пацвердзіць, што школа (пазначыць яе назву) мае права выдаваць атэстаты і гэты дакумент дазваляе мне далей атрымліваць адукацыю ў ВНУ».

Каментары3

  • Так
    16.05.2024
    Не "Люстэрк", а "Зеркало", істотная розніца
  • Так
    16.05.2024
    Хай скажуць большое спасибо сваім мамам, татам, бабам і дзедам, якія пасіўна ці актыўна падтрымлівалі гэта прарасейскі рэжым.
  • гоблен
    16.05.2024
    Йонутая страна йонутая стррррана кто мну расскажет хто пакажэт где она где она

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома15

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Піт Паўлаў і Сяргей Марцалеў здымаюцца ў польскім кіно — вось як і навошта2

Паляшук схадзіў у лес і прыцягнуў 50 кілаграмаў лісічак4

Паліцыя Ерэвана не дала вайскоўцам РФ выкрасці расійскага дэзерціра

Прасцей злятаць у Азію: беларуска распавяла, як дабіралася з Гродна ў Беласток5

Прыгарад Стакгольма, дзе арудуюць бандыты-падлеткі з ліку мігрантаў, стаў адным з самых небяспечных месцаў Еўропы29

Як насамрэч збіралі некаторых людзей на таемную інаўгурацыю ў 2020-м? Расказвае Лойка11

У Дудутках адбыўся фестываль «Наш Грунвальд» ФОТЫ3

Цягнік Анапа — Мінск затрымліваецца на 6 гадзін з-за атакі беспілотнікаў1

Беларускія памежнікі затрымалі мужчыну, які ехаў з Літвы разам з самакруткай марыхуаны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома15

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць