Арганізатары нелегальнай міграцыі з Беларусі ў ЕС перавялі $30 мільёнаў на падтрымку тэрарыстаў
Расследаванне вядзе польская пракуратура.

Арганізатары сеткі нелегальнай міграцыі з Беларусі праз Польшчу ў краіны Заходняй Еўропы фінансавалі тэрарыстычныя арганізацыі.
Паводле звестак польскай памежнай службы, усяго арганізатары злачыннай групоўкі зарабілі на перапраўцы людзей не менш за 600 млн даляраў. Польскім сілавікам вядома, што яны перавялі не менш за 30 млн даляраў у крыптавалюце тэрарыстычным арганізацыям «Хезбала» і «Палесцінскі джыхад».
Супрацоўнікі польскай памежнай службы і нямецкай паліцыі затрымалі ў Германіі 33-гадовага сірыйца, якога лічаць кіраўніком злачыннай групоўкі. Ён быў затрыманы ў рамках маштабнай аперацыі Еўрапала, якая праходзіла адразу ў васьмі краінах: арганізатараў нелегальнай міграцыі і выканаўцаў затрымалі ў Польшчы, Германіі, Нідэрландах, Літве, Латвіі, Эстоніі і Швецыі.
Па даных следства, сірыец быў заснавальнікам і членам арганізаванай міжнароднай злачыннай групы, якая з сакавіка 2021 года па лістапад 2023 года перавезла не менш за 3500 чалавек з Сірыі, Емена і Ірака ў Беларусь. Затым замежнікі адправіліся ў Польшчу і далей у краіны Заходняй Еўропы.
Затрыманы таксама займаўся фінансавымі пытаннямі. Паводле папярэдніх падлікаў, грамадзянін Сірыі атрымаў фінансавую выгаду ў памеры не менш за 1,67 млн еўра ад арганізацыі перавозкі людзей праз мяжу, зрабіўшы гэтую практыку пастаяннай крыніцай даходу. У зону дзеяння групоўкі ўваходзілі Польшча, Беларусь, Германія і краіны Блізкага Усходу: Іран, Емен, Ірак і Сірыя.
Па папярэдніх даных, на крыптакашальках арганізацыі знайшлі не менш за 581 млн даляраў.
Справу расследуе пракуратура ў Любліне.
-
Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год
-
Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу
-
Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў
Каментары