1 мая, цалкам адбыўшы пакаранне, жыхар Гомеля выйшаў на волю.

У верасні 2022 г. у Гомельскім абласным судзе Валянціна асудзілі па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса РБ і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Суддзя Іван Котаў прысудзіў Валянціну Музыкіну 2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пакаранне Валянцін адбываў у папраўчай калоніі № 2 Бабруйска, піша «Гомельская вясна».
9 снежня 2022 г. Міністэрства ўнутраных спраў унесла Валянціна Музыкіна ў спіс «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары