Сайт Саюза палякаў Беларусі і мінскі раённы чат прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі»
Рашэннем КДБ ад 26 сакавіка сайт Саюза палякаў Беларусі znadniemna.pl і раённы чат «Наш квартал Разам» прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Паводле КДБ, дачыненне да сайта znadniemna.pl маюць Анджэй Пісальнік і Інна Тодрык-Пісальнік.
Таксама «экстрэмісцкім фарміраваннем» прызнаны мінскі раённы чат «Наш квартал Разам».
Паводле ведамства, дачыненне да чату маюць Ілля Ясінскі, Аляксей Мацвееў, Аляксандр Луцэвіч, Андрэй Басалыга. Як піша «Вясна», 27 сакавіка, пасля прызнання «інфармацыйнай прадукцыі» чата «экстрэмісцкімі матэрыяламі», з яго выдалілі ўсіх удзельнікаў.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары