Пропуск спыніўся ў 23:00 у сераду.

Ілюстрацыйнае фота
Літва спыніла пропуск грузавых машын з Калінінградскай вобласці, прычыны пры гэтым не тлумачыць, паведаміла Федэральная мытная служба (ФМС) Расіі.
«Літоўскі бок спыніў пропуск грузавых машын з Калінінградскай вобласці. З 23:00 20 сакавіка Літва без тлумачэння прычын не прыняла ніводнага грузавіка з Расіі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
У сувязі з гэтым перад шматбаковым аўтамабільным пунктам пропуску «Чарнышэўскае» ўтварылася чарга з 140 велікагрузаў.
Яшчэ 25 грузавікоў, аформленых калінінградскімі мытнікамі, знаходзяцца на нейтральнай паласе, адзначае ФМС.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Ліетувісы хоць правяраюць, што там расейцы возяць у тых грузавіках?