Грамадства77

На канцэрце ў Мінску людзі спявалі «Перамен!»

Днямі ў Тэатры музкамедыі ў Мінску выступіў аркестр, які сярод іншага выканаў «Перамен!» Віктара Цоя. Падчас выканання кампазіцыі падпявала літаральна ўся зала, паведамляе канал «МотолькоПомогі».

Канал піша, што ў сацсетках з'явілася відэа з гэтага канцэрта, але з меркаванняў бяспекі прыводзіць толькі аўдыязапіс, на якім чутно, як падпяваюць людзі. 

Імаверна, размова пра выступленне Сімфанічнага аркестра Варонежскай канцэртнай залы з праграмай «Анталогія рускага року», якое было 16 сакавіка.

У 2020 годзе гэта песня Цоя стала адным з неафіцыйных сімвалаў падзей жніўня, калі гукарэжысёры («дыджэі пераменаў») Кірыл Галанаў і Улад Сакалоўскі ўключылі яе 6 жніўня ля Кіеўскага сквера ў Мінску (там планаваўся мітынг у падтрымку Ціханоўскай, які ўлады адмянілі), пасля чаго былі арыштаваныя. Хлопцы пазней з'ехалі ў Літву.

Каментары7

  • Valadzimir
    17.03.2024
    Пестня Цоя "Перемен" - гімн маладых лахоў.
  • Вашапруд
    17.03.2024
    Так, Цой карэец, памёр яшчэ да з'яўлення РФ. Бі-2 беларускага паходжання. Хто такая Бузава не ведаю, але ты, відаць, спецыяліст па ёй
  • Крыжачок
    18.03.2024
    Божачкі. Да мы што толькі не сьпявалі і сьпяваем ла гэтуль. "Перемен" ў вас выклікае здзіўленьне і захапленьне? Хэх... ружовыя поні з краіны куды яшчэ не прылятала 50 кг выбухоўкі :)

    чаму зьдзіўляцца будзеце далей? Незвычайнаму колеру гальштуку нач.зам.ком.выканкама?

    Пазавіце калі "людзі" у Менску пачнуць сьпяваць Голую Манашку, ці Дэвіэйшан хаця б.

    А свае папсовыя прапагандонскія маскальскія "перамены" хай сабе рытмічна на тым жа канцэрце скруцяць у трубачку і ў дупу засунуць.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць