Кубракоў узнагародзіў «Любэ»: Фразу «прарвемся, апера» паўтарае ўвесь аперсклад рэспублікі
Расійскі гурт «Любэ» выступіў у Мінску перад сілавікамі да Дня міліцыі.

Фота: МУС
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падзякаваў ім і дадаў, што «фразу з вядомай песні калектыву «прарвемся, апера» паўтарае ўвесь оперсклад рэспублікі».
Мікалаю Растаргуеву Кубракоў уручыў нагрудны знак МУС «За садзейнічанне».

Фота: МУС
Звяртаючыся да сілавікоў у зале, Кубракоў сказаў:
«У любых умовах і пры любых абставінах беларуская міліцыя забяспечыць мір і правапарадак, нават калі давядзецца стаяць, як у свой час батальёну Уладзімірава, да апошняга».

Фота: МУС
Сам Кубракоў днямі атрымаў ордэн свяціцеля Кірылы Тураўскага з рук мітрапаліта Веніяміна.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары