Грамадства

АПК узнагародзіў некалькі чалавек з нагоды Дня роднай мовы

Аб’яднаны пераходны кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць выбітных людзей за ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы. Рашэнне зацверджанае з нагоды Дня роднай мовы, гаворыцца ў тэлеграм-канале ініцыятывы.

Медалём Францішка Скарыны ўзнагароджаныя мовазнаўца Вінцук Вячорка, грамадска-палітычны дзеяч, паэт, празаік Уладзімір Някляеў, беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі Эльжбета Смулкова, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла, перакладчык, журналіст Сяргей Шупа і яшчэ чатыры асобы, імёны якіх не раскрываюцца з прычын бяспекі.

Медалём «Гонар і годнасць» узнагароджаныя доктар філалагічных навук Ніна Баршчэўская, дырэктар Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук, паэтэса і перакладчыца Ванда Марцінш, гісторык, выдавец Андрэй Янушкевіч і яшчэ дзве асобы, імёны якіх не раскрываюцца з прычын бяспекі.

Кандыдатуры ўзнагароджаных прадстаўленыя Камісіяй па ўзнагародах пры Аб’яднаным пераходным Кабінеце. Узнагароды распрацаваны і выраблены Геральдычнай радай.

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык сказала наступнае: «Вельмі радая, што ў Дзень роднай мовы Кабінет ухваліў прапанову Камісіі па ўзнагародах і прыняў рашэнне адзначыць медалямі такіх выбітных людзей. Кожны і кожная з іх зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы, гэта прафесіяналы сваёй справы. Па кожнай з кандыдатур Камісія па ўзнагародах прагаласавала аднагалосна. Шчыра віншую ўсіх узнагароджаных, а з імі і ўсіх прыхільнікаў беларускай мовы, бо толькі нашымі агульнымі высілкамі яна будзе жыць і развівацца!»

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць