Разумеючы, што супрацьстаяць сучасным выклікам і пагрозам магчыма толькі калектыўнымі намаганнямі, Рэспубліка Беларусь вызначыла для сябе прыярытэты, заявіў у інтэрв’ю беларускім ваенным СМІ 5 студзеня міністр абароны Юрый Жадобін.
Пераказ размовы з журналістамі размешчаны на сайце Мінабароны.
Галоўным прыярытэтам міністр назваў умацаванне супрацоўніцтва з Расіяй. Паводле яго слоў, узаемная інтэграцыя ў ваеннай сферы носіць стратэгічны характар і мае вызначальную ролю ў сістэме забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
Па‑другое, прадоўжыў ён, «ажыццяўляючы шматвектарную палітыку ў інтарэсах падтрымання і ўмацавання бяспекі ў Еўропе, мы разглядаем дзяржавы сусветнай супольнасці, міжнародныя арганізацыі ў якасці патэнцыйных партнёраў для ажыццяўлення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва».
Юрый Жадобін паведаміў, што ў 2010 годзе будзе працягнута ваеннае супрацоўніцтва з уплывовымі міжнароднымі арганізацыямі і саюзамі, суседзямі ў інтарэсах недапушчэння эскалацыі напружанасці ў рэгіёне, умацавання механізмаў міжнароднай бяспекі.
Асноўнай задачай Узброеных сіл у 2010 годзе міністр назваў поўнае і якаснае выкананне Плана падрыхтоўкі Узброеных сіл, усямернае павышэнне ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, вывучкі і зладжанасці органаў кіравання і войск.
Пра гэта ж гаварыў у сваім звароце да ўдзельнікаў снежаньскага збору каманднага складу Узброеных сіл Аляксандр Лукашэнка.
Размешчаны на сайце пераказ размовы Юрыя Жадобіна з ваеннымі журналістамі практычна паўтарае тэкст звароту кіраўніка дзяржавы, які з’явіўся два з паловай тыдні таму.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары