У Гродне мужчына так ударыў нагой у спіну пенсіянера, што той пераляцеў цераз лаўку
Здарэнне адбылося ў нядзелю на вуліцы Шчорса.

Праз паўгадзіны хлопца затрымалі. Ім аказаўся 31-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Малады чалавек знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і толкам не змог патлумачыць праваахоўнікам матывы здзейсненага, паведамляе абласная міліцыя.
З пацярпелым 69-гадовым мужчынам ён не знаёмы.
Дзеянні падазраванага кваліфікаваны па артыкуле «Хуліганства». Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Напішыце, што з гэтым пенсіянерам праз тыдзень. Ці застанецца ён жывы.