Навука і тэхналогіі33

Кампанія Маска ўпершыню ўжывіла мікрачып у мозг чалавеку

Пра гэта мільярдэр афіцыйна паведаміў у твітары і расказаў, на што будзе здольны ўладальнік чыпа. А што па цэнах?

Фота: NurPhoto / Contributor Getty Images

Як напісаў Ілан Маск, першая аперацыя па ўстаноўцы чыпа вытворчасці кампаніі Neuralink у мозг чалавека прайшла паспяхова і паказвае шматабяцаючыя вынікі, а сам пацыент адчувае сябе добра.

Ужыўлены чып атрымаў камерцыйную назву «Тэлепатыя». 

«Чып дазваляе кіраваць вашым тэлефонам, камп'ютарам і амаль любой прыладай пры дапамозе толькі сілы думкі.

Першымі карыстальнікамі стануць тыя, хто страціў здольнасць рухаць канцавінамі», — падкрэсліў Ілан Маск.

У самой кампаніі Neuralink не раз заяўлялі, што з дапамогай новых чыпаў стане магчымым лячэнне такіх захворванняў, як параліч і слепата. Таксама прылады закліканы дапамагаць людзям з абмежаванымі магчымасцямі больш шырока выкарыстоўваць камп'ютары і іншыя новыя тэхналогіі.

Адна з функцый чыпаў Neuralink — інтэрпрэтацыя генераваных мозгам сігналаў і перадача інфармацыі на прылады праз Bluetooth.

Як пісала яшчэ летась агенцтва Bloomberg са спасылкай на ўнутраныя дакументы кампаніі Neuralink, адна аперацыя па імплантацыі прылады будзе ацэньвацца ў 10,5 тысячы даляраў з чалавека, што ўключае ў сябе абследаванне, усталёўку і кошт самаго чыпа.

Усяго плануецца правесці 22 820 хірургічных аперацый да 2030 года, што павінна прынесці кампаніі да 100 мільёнаў даляраў прыбытку.

  • Паводле бізнэс-плану Neuralink, у 2024 годзе кампанія плануе здзейсніць 11 імплантацый.
  • У 2025 годзе колькасць аперацый будзе павялічана да 27, а ў 2026-м — да 79.
  • Затым колькасць патэнцыйных кліентаў павінна вырасці да 499 у 2027 годзе, што пацягне за сабой 22 204 аперацыі з 2028 па 2030 год.
«Аперацыямі, акрамя прафесійных хірургаў, будзе займацца і асобны хірургічны робат, які будзе адказваць за пазбяганне крывацёку ў пацыентаў. Чакаецца, што ўвесь працэс зойме некалькі гадзін, уключаючы 25 хвілін на імплантацыю самога чыпа ў мозг чалавека», — паведамляла Bloomberg.

Агенцтва таксама адзначала, што пасля аперацыі да галавы пацыента будуць прымацоўваць маленькі пульт-камп'ютар памерам з кубік лёду, каб чалавек мог карыстацца і кіраваць чыпам у мозгу. Акамулятара Neuralink будзе хапаць на некалькі гадзін з магчымасцю бесправадной падзарадкі пры дапамозе спецыяльнай фірменнай кепкі.

Нагадаем, што раней тэхналогія Neuralink прайшла паспяховае тэставанне на малпах.

На думку Ілана Маска, новая распрацоўка асабліва важная на фоне засцярогаў, што штучны інтэлект можа аднойчы замяніць людзей у розных галінах жыцця. Чып можа стаць сапраўдным і моцным камп'ютарам у галаве чалавека.

Каментары3

  • Ілан Макась
    30.01.2024
    Інтэграл ужо скончвае дапайваць свой аналагічны мікрачып, які не толькі зручна мацуецца на сьпіне, але і дазваляе ў рэжыме рэальнага часу трансьляваць БТ проста ў галаву
  • Навінкі
    30.01.2024
    Ілан, толькі будзь уважлівым, абы каму ў глузды не прышпілі гэны чып. А то Тэслу падарыў лукашэнку, сам ужо не памятаеш, зараз звернуцца з просьбай чып падарыць. Яны яго самі на Інтэграле актывіруюць, а міністр аховы здароўя ў Навінках дагледзіць апасьля ўжыўлення гэтага пацыента. А ён яму хутка патрэбны, бо галава за языком апасьля прамоў трасецца некаторы час.
  • Максим Дизайнер
    04.02.2024
    А у сраку кали?

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць12

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць12

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць