Грамадства66

Расійскі інжынер скончыў жыццё самагубствам пасля таго, як ракета забіла ягоную бабулю ў Харкаве? Не, фэйк

Па ўкраінскіх і беларускіх крыніцах разышлася навіна пра інжынера расійскага абароннага прадпрыемства Антона Гарабца, які нібыта пайшоў з жыцця, пакінуўшы кранальную перадсмяротную запіску. 

Заблюранае фота чалавека, які, быццам бы, скончыў жыццё самагубствам. Імаверна, яно несапраўднае. Фота: тэлеграм-канал «Новая вялікая Расія»

Па легендзе тэлеграм-каналаў, прычынай стала яго датычнасць да вытворчасці ракет, якімі днямі атакавалі Харкаў. У мужчыны, якога клічуць «Антон Ігаравіч Гарабец», маўляў, пад абстрэламі загінула бабуля. А ён быў інжынерам на прадпрыемстве «Алмаз-Антэй», якое робіць ракеты высокай далёкасці. І вось што тут не так.

Па-першае, мы не адшукалі чалавека з такім імем, які б мог працаваць на прадпрыемстве. Адзіны патэнцыйны кандыдат, таксама Антон Гарабец, хоць і працаваў інжынерам-канструктарам на прадпрыемстве «Алмаз-Антэй», але ўсяго адзін год у сярэдзіне 2010-х, а цяпер жывы-здаровы і займаецца SMM.

А адзіны «Ігаравіч» з усіх Антонаў Гарабцоў жыве ў іншай мясцовасці і яму ўсяго 23 гады. Аніякага дачынення да абароннай прамысловасці ён не мае.

«Перадсмяротная запіска». Фота: тэлеграм-канал «Новая вялікая Расія»

Па-другое, у запісцы ёсць фактычная памылка. Аўтары называюць прадпрыемства «ГалОўнае сістэмнае канструктарскае бюро». Але афіцыйна яно называецца «галАўным» — гэта класічная постсавецкая назва для канструктарскіх бюро, якія часта кіруюць сеткай іншых. Такія ёсць і ў Беларусі, напрыклад, «Галаўное спецыялізаванае канструктарскае бюро» ў Брэсце.

Малаімаверна, каб чалавек, які там працаваў, не ведаў нават назвы прадпрыемства.

Па-трэцяе, згодна з першапачатковым допісам, мужчына працаваў на прадпрыемстве «Купал», якое падпарадкоўваецца «Алмаз-Антэй». Але яно не займаецца вытворчасцю ракетаў.

Адзінае, што яно вырабляе — гэта зенітна-ракетныя комплексы «Тор», а таксама вучэбна-трэніровачныя ракеты, якія выкарыстоўваюцца для праверкі сістэмаў СРА. «Торы» маюць максімальную далёкасць да 15 кіламетраў і не маюць датычення да абстрэлаў украінскіх гарадоў.

Першакрыніцай допісу быў канал «Новая вялікая Расія». Гэта канал, які публікуе розныя «пратэсныя» расійскія навіны без першакрыніцаў. Іншых пацверджанняў гісторыі не існуе, хаця яны мусілі б быць у выпадку такога надзвычайнага выпадку.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • *
    29.01.2024
    А звольніцца з працы 25 лютага 2022 года было ніяк не магчыма? Ну там - укушацца, ды начальніку ў рожу плюнуць?
    .........
  • Витя
    29.01.2024
    А до этого значит, когда ракета убивала детей, его ничего не смущало? Только лишь прозрел когда самого беда коснулась?
  • Ганьба
    29.01.2024
    Маскалі на такое няздатныя.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць