Грамадства33

У чым трагедыя Вольгі Карач. Тлумачыць Андрэй Стрыжак

Сузаснавальнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак у інтэрв'ю «Нашай Ніве» падзяліўся сваім поглядам на складаную гісторыю Вольгі Карач.

Вольга Карач Ольга Карач Olga Karach
Вольга Карач. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Андрэй Стрыжак лічыць, што ў Вольгі Карач складаная гісторыя, якую ён назваў трагедыяй. Як тлумачыць Стрыжак, Карач доўгі час у Літве была галоўным эмісарам беларускай дэмакратычнай супольнасці.

«Літоўцы да яе прыслухоўваліся, яна была ўваходжая ў розныя кабінеты. Але тут здарылася падзенне метэарыта ў выглядзе нашых прыездаў. З’яўляецца шмат розных цэнтраў уплыву, і Вольга імкліва пачынае губляць свае рычагі і значнасць. І праз гэта пачынаюцца розныя спробы прыцягнуць да сябе ўвагу: дзень X, гісторыя з Фядутам і Зянковічам».

Стрыжак адзначае, што яму «шкада чалавека ў такім стане, ёй даводзіцца праходзіць суды. Але яна сама канструктар сітуацыі, у якой апынулася».

Вольга Карач вядома як кіраўніца Міжнароднага цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш Дом», зарэгістраванага ў Чэхіі. Была дэпутатам Віцебскага гарадскога савета дэпутатаў. У 2014 годзе атрымала дазвол на жыхарства ў Літве. У часе выбараў Карач ніяк не нагадвала пра сябе, а ўвосень 2020 года пачала праводзіць стрымы, дзе распавядала пра падзеі ў краіне і запрашала гасцей.

Карач пастаянна выступае з крытыкай асобных дзеячаў беларускіх дэмакратычных сілаў. Асабліва значны канфлікт у Вольгі быў з «Байсолам».

У 2022 годзе Мінск прызнаў арганізацыю «Наш дом» экстрэмісцкай, а ў 2021 годзе беларускі КДБ унёс яе ў спіс тэрарыстаў. У пачатку гэтага года літоўскі суд адмовіў Карач у наданні палітычнага прытулку.

Чытайце яшчэ:

Хто такая Вольга Карач, якая хоча падсядзець Ціханоўскую?

«Трэба было прыбраць паразітаў з акружэння Ціханоўскай». Бягун заявіў, што Карач фінансуе канал з кампраматам на Стрыжака і Вячорку

Макар рассварыўся з Карач і заявіў, што Зянковіч паляцеў у Маскву пад яе гарантыі бяспекі

Каментары3

  • Влад
    27.01.2024
    Трагедия Карач в том что она завистливая.
  • Жора
    27.01.2024
    Трагедыя Стрыжака (ды й усяго беларускага грамадства), што калі ўзяць мінімальны заробак у Летуве і перамножыць яго на час знаходжання Стрыжака ў Летуве, афіцыйнага заробку ў байсоле ён столькі не атрымлівае. Во і ўсё трагедыя і ўся зайздрасць.
  • мнение
    27.01.2024
    Трагедия Карачь в том ,что она планировала постоянно паразитировать на беларусах ,а в 2020 году решила еще денежек и с россии поиметь )))женщина к успеху шла. не фартануло ,не свезло ))

Цяпер чытаюць

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»3

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Усе навіны →
Усе навіны

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА17

Ізраіль перахапіў судна з Грэтай Тунберг, якое ішло ў Газу5

Каля Драздоў прадаецца дом за $2,5 мільёна5

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара17

Андрэй Павук прыйшоў на прайд у Вільні ў форме міліцыянта з чырвона-зялёным сцягам. Чаму?49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»3

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць